!!! Жарты і розныя анекдоты пра вакалістаў таксама шырока сустракаюца ў сеціве, але на нашыя беларускія
рэаліі іх, здаецца, яшчэ ніхто не перакладаў. Выбачайце ўсе: супадзенні некаторых рысаў у герояў жартаў з адметнымі рысамі рэальных добра вядомых вам спевакоў - ненаўмысныя.
:: жарты пра вакалістаў
11 новае
У аднаго беларускага эстраднага выканаўцы запыталі:
- А хто зараз, па-вашаму, самы папулярны спявак?
- Ну, нас некалькі... - сціпла пачала сваю прамову "зорка".
10 новае
На іспыце па вакалу ў кансерваторыі абітурыентка запытвае прафесара:
- Прабачце, але я хачу ведаць праўду. Скажыце: мой голас ні на што не прыдатны?
- Не, ну чаму жа... - кажа прафесар, - ён можа быць вельмі дарэчным пры пажары, напрыклад, ці абрабаванні...
9 новае
- Гэта праўда, што вы спяваеце пад фанаграму?
- Так! А пад гарэлачку і станьчыць магу!
8 новае
- Каханая, - просіць муж у сваёй жонкі спявачкі -
заглушы, калі ласка, тэлевізар!..
У адказ (па нарастаючай):
- А-а-а-а-а-а-а-а!!!
7 новае
- Каханы, - запытвае адна спявачка ў свайго мужа -
чаму ты заўсёды стаіш каля расчыненага акна, калі я займаюсь спевамі?
- Гэта, каб ніхто з суседзяў не падумаў, што я цябе лупцую...
6 новае
Журналіст запытвае ў спевака:
- Як прайшлі вашыя гастролі?
- Добра! Былі добрыя зборы! Толькі ў Брэсце чамусці людзей прыйшло мала...
- Мабыць вы ўжо пелі там раней?
5 новае
- Ты заўважыў, ЯК мой голас напоўніў канцэртную залю?
- Так! Нават людзі сталі разыходзіцца, каб вызваліць больш прасторы для твайго голасу!
4 новае
Суддзя:
- Падсудзімы! Мне здаецца недзе я раней вас бачыў.
- Так. Я даваў вашай дачцэ урокі спеваў...
- А!!! Дваццаць пяць год катаргі!!!
3 новае
Канец канцэрту. Адзін глядач запытвае ў другога:
- Як можна?! Вы ўвесь канцэрт кідалі ў спевака гнілымі яблыкамі -
а зараз вы яму пляскаеце і крычыце "біс"?!
- Не, не падумайце... я проста хачу, каб ён выйшаў яшчэ раз -
у мяне пара яблыкаў засталося...
2 новае
Канцэрт. На сцэну выходзіць вакалістка і пачынае спяваць. Пасля першай песні
заля літаральна разрываецца ад крыкаў: "Яшчэ! Яшчэ давай!". Яна спявае другую песню -
тая ж сітуацыя: заля раве - патрабуюць яшчэ.
Праз некалькі гадзін стомленая спявачка пачынае прасіцца:
- Я стамілася! Адпусціце... Колькі ж можна спяваць?!
- А пакуль не навучышся!!!
1 новае
Пытанне: Колькі вакалістаў трэба, каб укруціць лямпачку?
Адказ: Адзін. Ён устане на зэдлік, возьмецца за лямпачку і
пачакае пакуль сусвет пачне круціцца вакол яго.
Большасць жартаў была адаптавана (вольна перакладзена) з розных моваў.
Перакладчыкі і аўтары: Admin
Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
|