:: дыскаграфія
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
|
2009 |
2009 |
2006 |
2005 |
2004 |
2004 |
2004 |
2003 |
2002 |
2001 |
2000 |
Лепшае.
Першы наклад выйшаў напрыканцы 2009 года. Увесь 2009 год гурт святкаваў сваё 10-годдзе, адзначаючы яго то ў Гальшанах,
то ў Менску, то яшчэ дзе на абшарах Еўропы. І пад канец году было вырашана выпусціць зборнік, у якім змесцяцца разам
найбольш папулярныя творы гурта, якія часцей за ўсё замаўляюць на канцэртах.
Але не думайце, што гэта проста кампіляцыя з іншых папярэдніх дыскаў. У "лепшае" ўвайшлі два, раней не выданыя, бонус трэкі ў дыджэйскай
апрацоўцы, ў лепшых традыцыях Анатоля Шаўцова (DJ ANTON MIX). Дарэчы абодва творы атрымаліся настолькі ўдалымі,
што "Стары Ольса" на працягу 2009 года зняў кліпы на кожны з іх. Гэта "Дрыгула (remix)" і "У карчме (remix)".
Таксама з невыданага раней на дыску перапісаныя для кліпаў у 2008-2009 гадах кампазіцыі "Песня а князю Вітаўце" і "Шлях". Трэба адзначыць,
што гучаць яны тут, праз 4 гады пасля альбомнага выканання (адпаведна ў "Вербуме" і "Скарбах літвінаў"),
значна "тлусцей" і "каўбасней".
Дрыгула.
Першы наклад выйшаў напачатку лютага 2009 года - дакладна да прэзентацыі альбома ў Канцэртнай залі "Мінск", 14 лютага.
Гэты альбом цалкам інструментальна-танцавальны, без вакалаў. Упершыню "Стары Ольса" выкарыстоўвае смычковыя інструменты
ребэк (rebec) і тромба марыну (tromba marina). Большасць камазіцый — з "Полацкага сшытку". Таксама ў дыску
сустракаюцца кампазіцыі заходнееўрапейскага паходжання.
Сам твор "Дрыгула" — першы трэк на альбоме, танец з "Полацкага сшытку" — быў, нават,
калісці абраны для выканання гомельскімі металістамі з гурта "Gods Tower".
Карацей, альбом атрымаўся жорскі і драйвовы.
1. Drygula. (танец з "Полацкага сшытку") // з афіцыйнага сайту гурта
2. Bransle les Lavandieres. (таксама вядомы як "Бранль прачак"; папулярны старадаўні танец) // з афіцыйнага сайту гурта
3. Galiarda (лютневая п'еса, Валянцін Бакфарк) // з афіцыйнага сайту гурта
4. Drumul draculi (венгерскі народны танец) // з афіцыйнага сайту гурта
Гераічны эпас. Спевы літоўскіх рыцараў і шляхты.
Першы наклад быў гатовы 16 красавіка 2006 года - дакладна да прэзентацыі альбома ў Менскім палацы Прафсаюзаў.
Гэты альбом можна ганарова назваць самым “крывавым” альбомам у гісторыі гурта “Старога Ольсы”.
Лідэр групы З.Сасноўскі называе ягоную галоўную ідэю так: Паказаць, што "...нашы продкі былі зусім
ня “вялымі сэрцам”. І дзякуючы гэтаму яны змаглі стварыць такую дзяржаву, як Вялікае
княства Літоўскае." Альбом цалкам песенны (ўсе кампазіцыі з вакалам). Кожная песня прысвечана
асобнай пераможнай бітве ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага; сярод асоб, якім прысвечаны песні
можна сустрэць князя Вітаўта, Канстанціна Астрожскага, Міхала Глінскага і інш.
1. "Падымалісь чорны хмары..." (Абарона Крычава). Народная балада 13-16 стст. // з афіцыйнага сайту гурта
2. "Песнь о велебной девици панне Марии" (Багародзіца). Вайсковы духоўны гімн 14-16 стст. // з афіцыйнага сайту гурта
3. Аршанская бітва. Вершаваная аповесць 1582 г. // з афіцыйнага сайту гурта
4. Рыцар Байда. Народная балада 16 ст. // з афіцыйнага сайту гурта
Сярэднявечная дыскатэка.
Першы наклад выйшаў у ліпені 2005-га. Альбом запісаны ў Менску на пачатку 2005 года. У альбом акрамя сапраўднага
танцавальнага "мяснога" сярэднявечча, увайшлі ўсе вядомыя на гэты момант "музычныя сюрпрызы" гурта - музычныя
цытаты з "Deep Purple" і "Nirvana". У мультымедыйны дадатак да альбома ўвайшлі фота
і відэа з канцэртаў гурта, тэксты і ноты ў фармаце PDF.
Дыск "Сярэднявечная дыскатэка" ад гурта "Стары Ольса" па дадзеных крамы "Містэрыя гука"
быў прызнаны "Лідэрам продажаў 2005" сярод рэлізаў беларускіх фолк-выканаўцаў.
1. Турдыён (XV cent) // з афіцыйнага сайту гурта
2. Ai Vis Lo Lop (XIII cent) // з афіцыйнага сайту гурта
3. Rujevit // з афіцыйнага сайту гурта
Скарбы літвінаў.
Першы наклад выйшаў напрыканцы 2004 года. Альбом падзелены на дзьве часткі (два дыскі ў
асобных боксах). Кампазіцыі падзелены паміж дыскамі па прынцыпу: 1-шы - архаіка і сярэднявечча,
2-гі - рэнесанс. У альбоме адноўлены песні: "Багародзіца", "Бітва пад Воршай", "Песня пра князя Вітаўта",
"Сівы конь бяжыць", "Рыцар збройны" і інш. Зноў шмат інструментальнай музыкі. Адзначу значна лепшы гук у
параўнанні з папярэднімі альбомамі, значна больш разнастайную і "смачную" праграмму.
1. У карчме XIV-XVI стст. (пераклад з латыні З.Сасноўскага, А.Апановіча і А.Чумакова) // з хіт-параду "Тузін гітоў"
2. Ой, рана // з афіцыйнага сайту гурта
3. Песня а князю Вітаўце XV-XVI стст. // з афіцыйнага сайту гурта
4. Totus floreo XIV-XV стст. // з афіцыйнага сайту гурта
5. Прывітальны танец (Полацкі сшытак) XVI-XVII стст. // з афіцыйнага сайту гурта
6. Фаварыт (Дыямед Ката) XVI ст. // з афіцыйнага сайту гурта
7. Рыцар збройны XVII ст. // з афіцыйнага сайту гурта
Ладдзя роспачы. Першы
наклад выйшаў у маі 2004 года. Гэта спроба аўдыёпастаноўкі па аднаіменнаму твору Уладзіміра
Караткевіча, прызнанай беларускай мастацка-гістарычнай класіцы. Наколькі спроба ўдалая - меркаваць
слухачам... Мяне гэта аўдыёаповесць прабіла на слязу, калі я паслухаў усе цалкам... Большасць галасоў
на запісу - галасы Зміцера Сасноўскага. :) Для аздаблення гэтых галасоў выкарыстана музыка гурта са ўсіх
вядомых мне альбомаў. Нават з яшчэ невыданнага "Скарбы літвінаў" некалькі мелодый ёсць.
Трошкі пра саму аповесць. Два словы: "гімн жыццю". І вельмі патрыятычна. Віват Караткевічу.
Шлях. Першы
наклад выйшаў у 2003 годзе. Канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў у Менску,
Нясвіжы й Лепелі ў 2002-2003. Сярод гэтых выступаў можна вылучыць запамінальныя буйныя "шоў":
прэзентацыя альбома "Verbum" (Менск), фестываль "Старадаўні Нясвіж" (адпаведна - у Нясвіжы).
Кажуць, што альбом быў моцна скарочаны цэнзурай: з яго ўжо перад замаўленнем першага накладу была выкінута
частка, запісаная на першай "піўной" сярэднявечнай дыскатэке ў менскім клубе "Танэль". Кажуць, што
песенькі былі яшчэ тыя...
1. Войцех // з афіцыйнага сайту гурта
2. Карла // з афіцыйнага сайту гурта
3. Шлях // з афіцыйнага сайту гурта
Verbum. Першы
наклад выйшаў у 2002 годзе. Запіс альбома быў расцягнуты на ўвесь 2002 год. На альбоме была
адноўлена манера чытання тэкстаў пад музыку. Зачытваюцца на мове арыгіналу урыўкі з "Слова пра паход
Ігаравы", "Песні пра зубра", "Пана Тадэвуша" і іншай беларускай класікі. Каб разагнаць сум, наведзены
тэкстамі, такія кампазіцыі чаргуюцца з традыцыйным для "Ольсы" інструметалам.
1. Конскі бранль (сярэдн. танец) // з афіцыйнага сайту гурта
2. Курган // з афіцыйнага сайту гурта
3. Ягелонскі рукапіс. ХVІ ст. ("Полацкі сшытак") [кампазіцыя са славутага зборніку] // з афіцыйнага сайту гурта
Вір.
Рэліз 2001 году. Можна лічыць у гісторыі айчыннай музыкі першым і адзіным пакуль альбомам, да якога быў
наперад выдадзены максі-сінгл. Назва сінглу - "Замова". Спадар Сасноўскі сціпла называе "Замову" - першым
выданнем "Віра" і не далучае да афіцыйнага шэрагу рэлізаў "Ольсы", але мы жа ведаем, як усё было на самой
справе. Выходзіла "Замова" з чорна-белымі вокладкамі і вельмі абмежаваным накладам (па чутках: 500
асобнікаў). У сінгл увайшлі каля паўтузіна спеваў Вольгі Емельянчык пад дуду Зміцера Сасноўскага, у афіцыйным
рэлізе - "Вір" - іх няма. Затое да "Віра" дадаліся две песні Зміцера Сідаровіча "Пена піва" і "Нямон".
Адбылася цікавая з'ява, - Сасноўскі запланаваў праект: выдаць пад адной вокладкай усё беларускае, што мела
дачыненне да сярэднявечча ў 2000 годзе, а атрымалася такое "ірландскае рагу", прабачце... Карацей, тое што граюць Сасноўскі
з Алесем Журам (які таксама удзельнічаў у запісу) - ад "Ольсы", а без Сідаровіча і Contredanse (таксама 2
кампазіцыі) можна было б і абыйсцісь. На мой погляд, зборнік - не атрымаўся, альбом - не атрымаўся, але слухаць
прыемна - і гэта галоўнае.
1. Пагоня // з афіцыйнага сайту гурта
2. Вір // з афіцыйнага сайту гурта
3. Дуда // з афіцыйнага сайту гурта
4. Руевіт // з музычнай калекцыі ІньЯнкі // магчымы праблемы пры пампаванні
5. Руевіт (DJ Anton Mix) // з музычнай калекцыі ІньЯнкі // магчымы праблемы пры пампаванні
Келіх кола.
Напэўна найбольш кампазіцыйна чалавечы альбом гурта. Рэліз 2000 году. Перавыдаваўся невядома ўжо колькі
раз, бо самы ўдалы. Песні "Вайтоўна", "Ружа кветка", "Келіх кола" - гэта ўсё адсюль. Байкі, чуткі... так, -
ёсць і пра "Келіх". Ходзяць чуткі, што запісвалі яго браты Сасноўскія... І падзяка на выходных дадзеных нейкаму
містычнаму Вадзіму С. - не проста так. Нават і ня ведаю, што расказаць яшчэ... Дадам, што большасць
мелодый альбому напісалася тады, калі Сасноўскі паліў траву ў археалагічным летніку. :)
P.S. А калі Сасноўскі кінуў паліць траву і пачаў піць гарэлку, альбомы адразу пачалі губляць сваю "містыку язычніцкіх рытуалаў, галасы замкаў і жывую моц сярэднявечных мелодый..." :) *
* Усё гэта жарт - ніхто са Старога Ольсы не паліць траву... Толькі п'е гарэлку...
1. Поўня // з афіцыйнага сайту гурта
2. Ружа (бел. нар. песня) // з афіцыйнага сайту гурта
3. Вайтоўна (бел. нар. песня) // з афіцыйнага сайту гурта
4. Келіх кола (бел. нар. песня) // з афіцыйнага сайту гурта
|