!!! У працяг настолькі удалага праекту беларускіх музычных анекдотаў -
старонка прысвечаная бубначам. Бубначы - гэта такія цікавыя істоты... карацей,
калі ў "жартах пра дудароў" больш увагі звяртаецца да інструменту - дуды, то тут
на першыя пазіцыі выбіваецца сама непаўторная асоба бубнача.
Эпіграфам да гэтай старонкі можна браць наступнае папулярнае выказванне:
Будзе літасцівымі да жывёлаў - пакарміце бубнача перад рэпетыцыяй!!!
:: жарты пра бубначоў
24 новае
Калі ваш вораг вас перамог... падарыце кожнаму з ягоных дзяцей па барабане.
23
Барабаньшчык прыбягае на рэпетыцыю з крыками: "Я зрабіў гэта! У мяне атрымалася! І ўсяго толькі за 6 месяцаў!!!"
Ў яго запытваюць, што жа яму ўдалося зрабіць за 6 месяцаў. Ён кажа:
- Я сабраў той паззл з Мікі Маусам!
- І што асаблівага ў тым, каб сабраць паззл за 6 месяцаў?
- Ну, як жа? На каробцы ж напісана "ад 3 да 5 год"!!!
22
Барабаньшчык у бібліятэцы:
- Мне вялікую колу, гамбургер і бульбу!
Бібліятэкар (шэптам):
- Цішэй! Вы што, не разумееце, дзе знаходзіцеся?! Гэта ж бібліятэка!
Барабаньшчык у адказ (таксама шэптам):
- Прабачце... Мне вялікую колу, гамбургер і бульбу!
21
- Сынку, спыніся граць на барабане! Я сёння стаміўся, я хачу спаць...
- Добра, татку, я буду граць калі ты заснеш...
20
Дыктарка:
- ...у аўтамабільнай катастрофе загінулі пяцёра музыкаў і барабаньшчык гурта...
19
З размовы бацькоў:
- Напэўна суседу не падабаецца, як наш сынок грае на барабане.
- З чаго ты так вырашыў?
- Ён падарыў сыну на дзень народзінаў складны ножык і запытаў: "а табе ніколі не было цікава, што ў барабана ўнутры"?
18
Пытанне: Нашто у гурце трымаюць барабаншчыкаў?
Адказ: Каб дудары здаваліся разумнейшымі...
17
Пытанне: Што прыйдзецца рабіць гусляру, калі ён захлопне дзверы сваёй машыны, а ключы забудзе ўнутры?
Адказ: Яму прыйдзецца разбіць шкло, каб вызваліць барабаншчыка, які сядзіць унутры...
16
Канцэрт гурта сярэднявечнай музыкі... Гучыць нейкі еўрапейскі танец, дапусцім Totus Floreo!
Ну і ўсе іграюць канцоўку: "гэй! гэй! гэй! гэй! там-тарам-там-там! Гэй!" І спыняюцца.
А барабаншчык працягвае калбасіць: і сбойку прыгожую зробіць, і па сцэне з барабанам пройдзецца,
і за спіну барабан закіне, паміж ног зацісне - выпендрываецца па-ўсякаму. І тут: "Бум-БУМ" - скончыў. І кажа:
- Фух ЁПРСТ, нарэшце дагнаў!
15
Прасыпаецца барабаншчык гурта. Уздымаецца на ложку, бярэ палачкі...
Да яго падыходзіць ягоны маленькі сын і пытаецца:
- Та-ата, тата, а калі ты вырасцеш, ты кім станеш?
14
Ідзе канцэрт гурта, лідэр зачытвае:
- А вось прыйшла запіска з залі: "Дзе ваш барабаншчык? Вы без яго проста нуль..."
Адказваем - мы цябе ўсё роўна назад не возьмем... І не пішы нам болей...
13
Выходзіць на пенсію барабаншчык гурта... вырашае схадзіць на канцэрт калектыву,
з якім праіграў усё жыцце. У перапынку залятае ў грымёрку ўвесь такі шчаслівы, крычыць:
- Хлопцы! Я столькі год думаў, што мы іграем толькі "бум-бум тыц-тыц", а тут жа яшчэ і "брым-брым" і нават "ду-ду" ёсць!!!
12
Карацей, гралі ў адным гурце два бубнача. І была ў іх такая праблема -
не маглі яны ніяк адін у аднаго патрапіць: то адзін спяшаецца, то другі "тармазіць"...
Неяк у перапынку на рэпетыцыі выйшлі яны на балкон папаліць, а балкон узяў і абваліўся.
Павіслі яны на карнізе... Высока... Ну адзін кажа:
- Несінхронна мы з табой, сябра, гралі ўсё жыццё... Давай хоць памрэм разам!
- Ну, давай...
На тры-чатыры адпускаюць рукі. Ляцяць уніз...
Плюх! Плюх!
11
Зачаравала вядзьмарка музыкаў аднаго беларускага гурта, каб казалі толькі праўду,
а як скажа хто няпраўду - той музыка адразу знікае...
...Неяк дудар кажа:
- Я думаю, я іграю нягорш за Кашкурэвіча, - і раз! - знікае.
Лютніст кажа:
- Я думаю, я іграю нягорш за Жывалеўскага, - і хлоп! - таксама знікае.
Застаўся бубнач. Кажа:
- Я думаю... - і няма бубнача.
10
Прыходзіць вакаліст у краму, а там мазгі прадаюць:
мазгі лютніста - 10$ за кілаграм, мазгі дудара - 15$ за кілаграм, мазгі бубнача - $100 за килаграм. Запытвае:
- Ніяк не ўцямлю, чаму гэта бубначоўскія такія дарагія?
Прадавац кажа:
- Так колькі ж тых бубначоў трэба, каб на кілаграм набралося!
9
Дудар запытвае ў бубнача:
- Што ты граеш на маё "ля"?
- А што ты граеш на маё "бум"?
8
Прыходзіць лютніст да лекара і просіць прачысціць яму мазгі.
- Добра, - кажа лекар - пакідайце свае мазгі, праз тыдзень прыходзьце, будуць як новенькія.
Ускрылі яму чэрапушку, дасталі мазгі... За тыдзень лекар усё пачысціў...
Ужо месяц, а лютніст усё не прыходзіць. Лекар захваляваўся, тэлефануе яму:
- Дзе вы ёсць? Прыходзьце забіраць свае мазгі!
- Не, - кажа музыкант - дзякуй, не трэба. Мне ўжо спадабалася граць на барабанах...
7
Пытанне: Што трэба зрабіць, каб машына бубнача павысіла свае аэрадынамічныя характэрыстыкі?
Адказ: Зняць з яе шыльду "развоз піцы".
6
Пытанне: Што трэба зрабіць, каб у вачах у бубнача зайскрыліся агеньчыкі?
Адказ: Трэба пасвяціць яму ў вуха ліхтарыкам.
5
Пытанне: Што трэба зрабіць, каб бубнач пачаў запавольвацца?
Адказ: Паставіць перад ім ноты.
4
Пытанне: Колькі бубначоў трэба, каб укруціць лямпачку?
Адказ #1: Ніводнага. Для такіх простых аперацый існуюць драм-машынкі.
Адказ #2: Адзін бубнач і шмат гарэлкі. Ён возьмецца за лямпачку і нап'ецца так, каб увесь пакой закруціўся.
3
Пытанне: Як па грукату ў дзверы даведацца, што за дзвярыма бубнач?
Адказ: Грукат запавольваецца (ці паскараецца - гэта ў каго які бубнач [Admin]).
2
Пытанне: У чым прынцыповая розніца паміж бубначамі і драм-машынкамі?
Адказ #1: У драм-машынку новая кампазіцыя загружаецца з першага разу.
Адказ #2: Драм-машынка заўсёды добра трымае моцную долю і ніколі не спіць з тваёй дзяўчынай.
1
Бубнача "папёрлі" з гурта і ён вырашае стварыць свой уласны праект.
Заходзіць у музычную краму, каб набыць для гэтага музычныя інструменты.
Павыбіраў тое-сёе і кліча прадаўца:
- Дайце мне, калі ласка, вунь той чырвоненькі саксафон і вунь той акардыёнчык.
- Вы напэўна бубнач! - кажа яму прадавец.
- Так, а як вы здагадаліся?
- Гэта не складана... Карацей, свой стары вогнетушыцель магу прадаць,
але, ўжо прабачце, - батарэя застаецца...
Большасць жартаў была адаптавана (вольна перакладзена) з ангельскай мовы з жартаў распаўсюджаных па ўсёх інтэрнэт-прасторы.
Калі з'явяцца аўтары некаторых жартаў, я з задавальненнем павешу капірайты.
Перакладчыкі і аўтары большасці жартаў: Admin, Душечка
Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
|