! Трохі збіраецца тэматычны "крэатыў" розных "афтараў". "Зачотны крэатыў" вывешываем тут.
:: крэатыў
"У малочным бары"
(спяваецца на матыў песні XV века "У карчме")
"Зачотны афтар": Alkagolik ("гасцёўня", 30.10.2005)
РЭП:
1.АКЦІВІЛ калі мы пілі
Справы нас не клапацілі
Ў галаве адны забавы
АКЦІВІЛУ наша слава
АКЦІВІЛ хто набывае
Тлушч у цела назбірае
Стане моцным і здаровым
Гэй!! Ты чуеш гэты словы?
Прыпеў : А-га , А-га !! ЙО!!
2.Хто бярэцца з намі піці
Той нясумна будзе жыці
У забавах гора гіне
АКЦІВІЛ лье гаспадыня
Захлябнемся АКЦІВІЛАМ
Грукнуць келіхі шчасліва
Будзем піці, жартаваці
Будзем славіць Вакха, браце!
^^^^^^
йогурт (карэкцыя Andryk ("гасцёўня", 31.10.2005))
Прыпеў : А-га , А-га !! ЙО!!
"Жжошны" анекдот (з тлумачэннямі) пра Сасноўскага і Вольскага
"Зачотны афтар": Душечка ("гасцёўня", 27.12.2004) [перакладзена Admin'ам на мову чалавечую]
Прадмова:
У on-line тусоўцы на Kraina.by у спадара Сасноўскага запыталі:
«Якім вы бачыце тагасветнае жыццё?»
Змітер Сасноўскі адказаў:
«Не ведаю, але я хачу там быць вечна п’яным
і пастаянна граць на дудзе ў асяроддзі супер-мадэляў!!!!»
Сам анекдот:
Патрапілі, неяк, Вольскі і Сасноўскі ў пекла.
Кажа д'ябал Вольскаму:
- Усё жыццё ў цябе, Лявон, адныя п'янкі-гулянкі!
Вось цябе нарэшце дзяўчына, каб цяпер вечна бавіць з ёй час!
І тут чарты прыводзяць страшэнную, як вайна,
дзявіцу - адпаведна для Лявона.
Глядзіць Сасноўскі:
«Папаў, - думае - блін! І піў жа, і гуляў...»
А тут опа! - вядуць яму чарты саму Памэллу Андэрсан.
Паварочваецца да ёй Д'ябал і кажа:
- Усё жыццё ў цябе, Памэла...
Вынік:
Жаданнне спадара Сасноўскага
адносна тагасветнага жыцця - бесчалавечна!!!
Уявіце, як гэта будзе супер-мадэлям у кампаніі
вечнап'янага С., які да таго ж пастаянна будзе граць на дудзе!!!
Размова музыкаў "Старога Ольсы". Алесь раіць усім пачытаць кніжку Катлярчука "Шведы ў гісторыі Беларусі".
Ілля: А там пра дуды ёсць?
Алесь: Так, ёсць.
Ілля: А пра музычныя інструменты?
|