!!! Розныя людзі адстройвалі гук на канцэртах Старога Ольсы... як толькі хлопцы не гучалі.
Дзе добра, дзе... вельмі добра :) - цытуючы адзін з анекдотаў прыведзеных ніжэй: "Ведаеце хто на канцэрце самы галоўны?"
У некаторых анекдотах нават пазнаюцца ўнікальныя постаці добра знаёмых гукааператараў. Прысвячаецца
самым блізкім да музыкаў дапаможцам. Дзякуй вам вялікі за вашую працу!
:: жарты пра гукааператараў
7
Колькі патрэбна гукарэжысёраў, каб памянаць лямпачку?
Вядома, дастаткова аднаго. Працэс адбываецца так:
ён спачатку шукае запасную лямпачку, не знаходзіць,
разбірае старую, выпраўляе яе з дапамогай жуйкі ды скотча,
мяняе цокаль на штэпсель і падключае лямпу з дапамогай кабелю
на адлегласці ў 20 метраў ад таго месца, дзе яна была раней.
6
Сынішка запытвае ў свайго таты - гукааператара:
- Тата, тата! А што такое "ноты"?
Той кажа:
- Ведаеш... Гэта як MIDI-файл, толькі на паперы.
5
Запісваецца на студыі нейкі музыка... Даўгі, такі, твор грае і ўсё збіваецца, гад, і пачынае спачатку.
Мантажор-гукавік не вытрымлівае, запытваецца:
- Слухай, ты гаму без памылак сыграць можаш?
Той кажа:
- Ну, магу...
- Добра! Тады давай запішам гаму, а я за нач увесь твой твор нарэжу!
4
Ідзе канцэрт. За пультам сідзіць гукарэжысёр са сваёй дзяўчынай.
На сцэне спявае, разрываецца нейкая "зорка". Дзяўчына з цікавасцю ўвесь час глядзіць на сцэну.
Раптам гукарэжысёр ёй кажа:
- Тань, хочашь, даведацца, хто тут самы галоўны?
Яна яму:
- Ну, хто?
Ён:
- Ну вось, глядзі, ён спявае. А вось захачу, націскаў вось тут, і ён ужо не спявае!
3
Пытанне: Як падгучыць барабаны 3-мя мікрафонамі?
Адказ: Трэба адзін засунуць у бочку, а два астатніх даць бубначу ў рукі!!!
2
Памірае стары гукааператар, і звяртаецца ў малітве да Бога:
- Госпадзі, Госпадзі... Адзін... Адзін-два-тры... Адзін...
1
Сустракаюцца неяк падслепаватыя трус і удаў. Ткнуліся адзін у аднаго.
- Ты хто? - запытвае удаў.
- А ты мяне абыйдзі, абмацай - можа здагадаешся, - прапаноўвае трус.
Удаў яго абпоўз, мацае:
- Так... цёпленькі, пухнаценькі, з даўгімі вушкамі... Ты напэўна трус! Цяпер твая чарга.
Мацае трус удава:
- Так... склізкі, халодны... і ўвогуле без вушэй... Ты напэўна гукааператар!
Большасць жартаў - адаптаваная народная творчасць.
Перакладчык, рэдактар і аўтар: Admin.
Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
|