фан-сайт гурта




галоўная  

навіны гурта  
канцэрты  
фота  
шпалеры  
дыскаграфія  
мелодыі на мабільнік  
персаналіі  
крэатыў  
спасылкі  

жарты:  
пра дудароў  «  
пра бубначоў  «  
пра лютністаў  «  
пра вакалістаў  «  
пра флейтыстак  «  
пра гукааператараў  «  
пра кіроўцаў  «  
пра слухачоў  «  
пра танцораў  «  

мыла адміну  

Гасцёўня  
на www.staryolsa.com
  

Афіцыйны сайт гурта  
www.staryolsa.com
  




Наш гузік
памерам 88х31
каляровы:
STARY OLSA :: Fan site
ці шэры:
STARY OLSA :: Fan site


Нашыя сябры:

Стары Ольса :: Афіцыйны сайт
Спампаваць кліп Зміцера Сасноўскага на кампазіцыю 'Знайдзі мяне' гурта 'ESPRIT'.
Средневековая культура, рыцарские клубы беларуси.
Княжий гуф


!!! Жарты і розныя анекдоты пра вакалістаў таксама шырока сустракаюца ў сеціве, але на нашыя беларускія рэаліі іх, здаецца, яшчэ ніхто не перакладаў. Выбачайце ўсе: супадзенні некаторых рысаў у герояў жартаў з адметнымі рысамі рэальных добра вядомых вам спевакоў - ненаўмысныя.

:: жарты пра вакалістаў


11 новае
У аднаго беларускага эстраднага выканаўцы запыталі:
 - А хто зараз, па-вашаму, самы папулярны спявак?
 - Ну, нас некалькі... - сціпла пачала сваю прамову "зорка".

10 новае
На іспыце па вакалу ў кансерваторыі абітурыентка запытвае прафесара:
 - Прабачце, але я хачу ведаць праўду. Скажыце: мой голас ні на што не прыдатны?
 - Не, ну чаму жа... - кажа прафесар, - ён можа быць вельмі дарэчным пры пажары, напрыклад, ці абрабаванні...

9 новае
 - Гэта праўда, што вы спяваеце пад фанаграму?
 - Так! А пад гарэлачку і станьчыць магу!

8 новае
 - Каханая, - просіць муж у сваёй жонкі спявачкі - заглушы, калі ласка, тэлевізар!..
У адказ (па нарастаючай):  - А-а-а-а-а-а-а-а!!!

7 новае
 - Каханы, - запытвае адна спявачка ў свайго мужа - чаму ты заўсёды стаіш каля расчыненага акна, калі я займаюсь спевамі?
 - Гэта, каб ніхто з суседзяў не падумаў, што я цябе лупцую...

6 новае
Журналіст запытвае ў спевака:
 - Як прайшлі вашыя гастролі?
 - Добра! Былі добрыя зборы! Толькі ў Брэсце чамусці людзей прыйшло мала...
 - Мабыць вы ўжо пелі там раней?

5 новае
 - Ты заўважыў, ЯК мой голас напоўніў канцэртную залю?
 - Так! Нават людзі сталі разыходзіцца, каб вызваліць больш прасторы для твайго голасу!

4 новае
Суддзя:
 - Падсудзімы! Мне здаецца недзе я раней вас бачыў.
 - Так. Я даваў вашай дачцэ урокі спеваў...
 - А!!! Дваццаць пяць год катаргі!!!

3 новае
Канец канцэрту. Адзін глядач запытвае ў другога:
 - Як можна?! Вы ўвесь канцэрт кідалі ў спевака гнілымі яблыкамі - а зараз вы яму пляскаеце і крычыце "біс"?!
 - Не, не падумайце... я проста хачу, каб ён выйшаў яшчэ раз - у мяне пара яблыкаў засталося...

2 новае
Канцэрт. На сцэну выходзіць вакалістка і пачынае спяваць. Пасля першай песні заля літаральна разрываецца ад крыкаў: "Яшчэ! Яшчэ давай!". Яна спявае другую песню - тая ж сітуацыя: заля раве - патрабуюць яшчэ.
Праз некалькі гадзін стомленая спявачка пачынае прасіцца:
 - Я стамілася! Адпусціце... Колькі ж можна спяваць?!
 - А пакуль не навучышся!!!

1 новае
Пытанне: Колькі вакалістаў трэба, каб укруціць лямпачку?
Адказ: Адзін. Ён устане на зэдлік, возьмецца за лямпачку і пачакае пакуль сусвет пачне круціцца вакол яго.



Большасць жартаў была адаптавана (вольна перакладзена) з розных моваў.
Перакладчыкі і аўтары: Admin

Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
Hosted by uCoz