фан-сайт гурта




• галоўная  

• навіны гурта  
• канцэрты  
• фота  
шпалеры  
дыскаграфія  
мелодыі на мабільнік  
персаналіі  
крэатыў  
спасылкі  

жарты:  
пра дудароў  «  
пра бубначоў  «  
пра лютністаў  «  
пра вакалістаў  «  
пра флейтыстак  «  
пра гукааператараў  «  
пра кіроўцаў  «  
пра слухачоў  «  
пра танцораў  «  

мыла адміну  

Гасцёўня  
на www.staryolsa.com
  

Афіцыйны сайт гурта  
www.staryolsa.com
  






Наш гузік
памерам 88х31
каляровы:
STARY OLSA :: Fan site
ці шэры:
STARY OLSA :: Fan site


Нашыя сябры:

Стары Ольса :: Афіцыйны сайт
Спампаваць кліп Зміцера Сасноўскага на кампазіцыю 'Знайдзі мяне' гурта 'ESPRIT'.
Средневековая культура, рыцарские клубы беларуси.
Княжий гуф



:: галоўная


! Вітаю вас на фан-сайце гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" з Менску.
УВАГА: нішто з апублікаванага на гэтым сайце НЕ з'яўляецца крыніцай афіцыйнай інфармацыі аб гурце.

Адрэс афіцыйнага сайту гурта: www.staryolsa.com

5.10.2012. Апошняе абнаўленне.

:: навіны


polack.by"Стары Ольса" ў Наваполацку (абноўлена 5.10.2012) НОВАЕ
"Стары Ольса" адыграе канцэрт у Наваполацку 6-га кастрычніка. Канцэрт адбудзецца ў межах фэсту "Вераснёвая палітра" (штогадовае гарадское свята нацыянальнай культуры), які пройдзе ў парку культуры і адпачынку г. Наваполацка. Дакладны час выступа невядомы; па інфармацыі з афіцыйнага сайту горада, фэст будзе праходзіць з 12:00 да 20:00. Мяркуючы па водгуках аб мінулых "Вераснёвых палітрах" (а ўсясветная сметніца ўсясветнае павуцінне кажа, што фэст адбываецца штогод як мінімум з 2009 года) на фэсце вы сустрэнеце рыцараў, рамеснікаў, гандляроў і канцэрт каляфолькавага накірунку.

Хутчэй за ўсё, выступ Ольсаў будзе бліжэй да заканчэння ўсяго мерапрыемства. Ёсць падставы лічыць, што гэта будзе поўнафарматны і даўгі выступ. Захапіце капелюшы, шалікі, дажджавікі і парасоны.
Афіша фэсту і крыху інфармацыі тут


Андрэй АпановічГурт "Стары Ольса" шукае перкусіяніста (26.09.2012) НОВАЕ
У сацсетках з'явіліся аб'явы пра тое, што гурт "Стары Ольса" шукае перкусіяніста, які б быў дасведчаны ў гранні на рознага кшталту старадаўніх барабанах, у тым ліку й ручных.

Ходзяць чуткі, што Андрэй Апановіч, які грае ў гурце з лютага 2002 года, хоча пакінуць музыкаў пасля гэтага сезону.


http://vk.com/listven_festВыступ гурта на фестывалі "Ліствен 2012" адменены (26.09.2012) НОВАЕ
"Стары Ольса" даехаў на Украінскай мяжы і павярнуў дадому. Менавіта так адбыўся фэст "Ліствен 2012" для гурта сёлета.

Чаму выступ быў адменены ў дзень канцэрта, калі музыкі ўжо праехалі большую частку дарогі да фестываля, які праходзіць у весцы Малы Ліствен на Чарнігаўшчыне, - невядома. Каментараў няма.


http://nn.by/?c=ar&i=79436Загінуў басіст LITVINTROLL Алег Клімчанка (абноўлена 05.09.2012)
2 верасня падчас рок-фестывалю MASS MEDIUM 2012 на сцэне гомельскага ГЦК загінуў басіст гурта LITVINTROLL Алег Клімчанка. Гурт выйшаў на адстройку, кожны займаўся сваімі справамі... Алег як стаяў - паваліўся на сцэну. Канцэрт быў спынены. Гледачоў вывялі за залы.

У медыях з'явілася інфармацыя аб удары электрычным токам, але медыкі і следчыя яе абверглі. Блізкія і знаёмыя Алега просяць не распаўсюджваць чуткі адносна верагодных прычын гэтай трагедыі да афіцыйнай заявы Следчага камітэта, які зараз ладзіць праверку.

Спачуваем родным, спачуваем усім аматарам беларускага цяжкага року... Мы страцілі цудоўнага музыку, пазітыўнага і таленавітага чалавека. RIP.
На старонцы "фота" - здымкі з нашых апошніх сумесных гастроляў. Узгадайце нашага сябра разам з намі.


Глядзець "архіў" неафіцыйных навінаў

:: жыццё сайту

07.06.2012. Пачынаецца прывязванне да суполкі гурта "УКантакце".

10.06.2010. Вялікае абнаўленне і поўная актуалізацыя сайта пасля 2-х год "вялага жыцця".

10.06.2010. Адкрыццё новай старонкі: "жарты пра вакалістаў".
10.06.2010. Адкрыццё новай старонкі: "жарты пра флейтыстак".
10.06.2010. Адкрыццё новай старонкі: "жарты пра кіроўцаў".
10.06.2010. Адкрыццё новай старонкі: "жарты пра слухачоў".
10.06.2010. Адкрыццё новай старонкі: "жарты пра танцораў".

10.06.2010. Адміністрацыя сайту просіць прабачэння за малую актыўнасць па напаўненню сайта актуальнай інфармацыяй ў 2009 годзе.

10.02.2009. Адміністрацыя сайту просіць прабачэння за малую актыўнасць па напаўненню сайта актуальнай інфармацыяй ў 2008 годзе.

10.02.2009. Былая "гасцёўня" памерла. Запрашаю ўсіх пісаць свае каментары на "гасцёўні" афіцыйнага сайту: Гасцёўня  на www.staryolsa.com

02.12.2006. Лічыльнік сайту зафіксаваў 10000-га наведвальніка.

23.11.2006. Сайт адаптаваны для прагляду браўзерам Mozilla Firefox 2.0.

12.04.2006. Лічыльнік сайту зафіксаваў 5000-га наведвальніка.

02.11.2005. Адкрыццё новай старонкі: "шпалеры". Зараз ужо можна спампаваць сабе тэматычныя шпалеры на рабочы стол.

31.10.2005. Адкрыццё новай старонкі: "крэатыў". Тут можна знаёміцца з "крэатывам" нашых наведвальнікаў.

06.10.2005. Створана новая старонка: "персаналіі". Распачаўся збор матэрыялаў для "ілюстраванага фан-клуба".

15.08.2005. Трохі перароблена структура сайту. Некалі вялізная і незручная старонка "навіны" пабіта на тры асобныя часткі: "жыццё сайту", "навіны гурта" і "спасылкі".

25.05.2005. Зноў у нармальным выглядзе працуе гасцёўня. Часовае знікненне дызайну было выклікана пераводам хостынга FASTBB на новую версію.

13.05.2005. Дадаліся звесткі пра новы альбом на старонцы "музыка ў mp3".

19.04.2005. Значна пашырылася калекцыя фотаздымкаў.

16.04.2005. З'явілася рубрыка "фота дня" на старонцы "фота".

05.04.2005. Значна пашырылася калекцыя фотаздымкаў.

09.03.2005. Сайт змяніў месца жыхарства. Праект OLSA.BY.RU - замарожаны, інфармацыя на ім не аднаўляецца... і не будзе аднаўляцца і надалей.

26.07.2004. Аднаўленне ў неафіцыйных фота.

28.06.2004. Аднаўленне ў mp3/альбомах.

25.06.2004. Гасцёўня зноў працуе. Шкада, але ўсе ранейшыя паведамленні і рэгістрацыі згубленыя.

19.06.2004. Спыніла сваю дзейнасць гасцёўня. Яна была згублена пры пераходзе FASTBB.RU на новы сервер. Вядзецца праца па аднаўленню гасцёўні.

06.05.2004. Сайт пачынае працаваць. Найбольш цікавыя задумкі - вясёлыя (неафіцыйныя) фоткі і мелодыі для мабільнікаў - ужо з'явіліся на сайце. Далей будзем разрастацца.


Hosted by uCoz