фан-сайт гурта




галоўная  

навіны гурта  
канцэрты  
фота  
шпалеры  
дыскаграфія  
мелодыі на мабільнік  
персаналіі  
крэатыў  
спасылкі  

жарты:  
пра дудароў  «  
пра бубначоў  «  
пра лютністаў  «  
пра вакалістаў  «  
пра флейтыстак  «  
пра гукааператараў  «  
пра кіроўцаў  «  
пра слухачоў  «  
пра танцораў  «  

мыла адміну  

Гасцёўня  
на www.staryolsa.com
  

Афіцыйны сайт гурта  
www.staryolsa.com
  






Наш гузік
памерам 88х31
каляровы:
STARY OLSA :: Fan site
ці шэры:
STARY OLSA :: Fan site


Нашыя сябры:

Стары Ольса :: Афіцыйны сайт
Спампаваць кліп Зміцера Сасноўскага на кампазіцыю 'Знайдзі мяне' гурта 'ESPRIT'.
Средневековая культура, рыцарские клубы беларуси.
Княжий гуф

:: старонка навінаў ад гурта


! Вітаю вас на фан-сайце гурта сярэднявечнай музыкі "Стары Ольса" з Менску. Гэты сайт цалкам пазбаўлены афіцыйнасці. УСЯ ІНФАРМАЦЫЯ З ГЭТАГА САЙТУ - НЕАФІЦЫЙНАЯ, даверу да яе ніколі не было і быць не можа.

.: навіны


polack.by"Стары Ольса" ў Наваполацку (абноўлена 5.10.2012) НОВАЕ
"Стары Ольса" адыграе канцэрт у Наваполацку 6-га кастрычніка. Канцэрт адбудзецца ў межах фэсту "Вераснёвая палітра" (штогадовае гарадское свята нацыянальнай культуры), які пройдзе ў парку культуры і адпачынку г. Наваполацка. Дакладны час выступа невядомы; па інфармацыі з афіцыйнага сайту горада, фэст будзе праходзіць з 12:00 да 20:00. Мяркуючы па водгуках аб мінулых "Вераснёвых палітрах" (а ўсясветная сметніца ўсясветнае павуцінне кажа, што фэст адбываецца штогод як мінімум з 2009 года) на фэсце вы сустрэнеце рыцараў, рамеснікаў, гандляроў і канцэрт каляфолькавага накірунку.

Хутчэй за ўсё, выступ Ольсаў будзе бліжэй да заканчэння ўсяго мерапрыемства. Ёсць падставы лічыць, што гэта будзе поўнафарматны і даўгі выступ. Захапіце капелюшы, шалікі, дажджавікі і парасоны.
Афіша фэсту і крыху інфармацыі тут


Андрэй АпановічГурт "Стары Ольса" шукае перкусіяніста (26.09.2012) НОВАЕ
У сацсетках з'явіліся аб'явы пра тое, што гурт "Стары Ольса" шукае перкусіяніста, які б быў дасведчаны ў гранні на рознага кшталту старадаўніх барабанах, у тым ліку й ручных.

Ходзяць чуткі, што Андрэй Апановіч, які грае ў гурце з лютага 2002 года, хоча пакінуць музыкаў пасля гэтага сезону.


http://vk.com/listven_festВыступ гурта на фестывалі "Ліствен 2012" адменены (26.09.2012) НОВАЕ
"Стары Ольса" даехаў на Украінскай мяжы і павярнуў дадому. Менавіта так адбыўся фэст "Ліствен 2012" для гурта сёлета.

Чаму выступ быў адменены ў дзень канцэрта, калі музыкі ўжо праехалі большую частку дарогі да фестываля, які праходзіць у весцы Малы Ліствен на Чарнігаўшчыне, - невядома. Каментараў няма.


http://nn.by/?c=ar&i=79436Загінуў басіст LITVINTROLL Алег Клімчанка (абноўлена 05.09.2012)
2 верасня падчас рок-фестывалю MASS MEDIUM 2012 на сцэне гомельскага ГЦК загінуў басіст гурта LITVINTROLL Алег Клімчанка. Гурт выйшаў на адстройку, кожны займаўся сваімі справамі... Алег як стаяў - паваліўся на сцэну. Канцэрт быў спынены. Гледачоў вывялі за залы.

У медыях з'явілася інфармацыя аб удары электрычным токам, але медыкі і следчыя яе абверглі. Блізкія і знаёмыя Алега просяць не распаўсюджваць чуткі адносна верагодных прычын гэтай трагедыі да афіцыйнай заявы Следчага камітэта, які зараз ладзіць праверку.

Спачуваем родным, спачуваем усім аматарам беларускага цяжкага року... Мы страцілі цудоўнага музыку, пазітыўнага і таленавітага чалавека. RIP.
На старонцы "фота" - здымкі з нашых апошніх сумесных гастроляў. Узгадайце нашага сябра разам з намі.


.: архіў навінаў


Выстава фотамастака Алега Белавусава (05.09.2012)
6 верасня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі (калі хто блытаецца - гэта той, што з гарматамі на вул. К. Маркса) адкрыецца фотавыстава "Радавод. Успамін пра Вялікае Княства Літоўскае".
Прыходзьце - і, напамінаючы пра нашыя карані, выклікаючы гонар за нашую славутую мінуўшчыну, з фоташэдэўраў Алега Белавусава на вас паглядзяць знаемыя і ня толькі твары, падыхне старымі вельчнымі часамі.
На адкрыцці, сярод іншых гасцей, для вас зайграе гурт "Стары Ольса".

"Наш Грунвальд" (абноўлена 27.07.2012)
21-22 ліпеня, ў музэйным комплексе Дудуткі адбыўся фестываль сярэднявечнай культуры, які прысвечаны перамозе над крыжакамі 1410 года.
Фэст уразіў інсцэніроўкай Грунвальдскай бітвы і вялізным канцэртам выканаўцаў старой і сучаснай музыкі.
На афіцыйнай суполцы гурта "Ў картакце" ёсць неблагія фоткі.

"Мірскі Рэнесанс" (абноўлена 26.06.2012)
У Мірскім замку прайшоў міні-фестываль старадаўняй музыкі і танца.
Вельмі ўразіў цудоўны фармат фэсту, не знаёмы дагэтуль тутэйшай публіцы. Фэст-канцэрт ці міні-фэст. Тры гурты: Яварына, Alta Mente і Стары Ольса. Усё адбываецца ў старадаўніх мурах мірскага замку. Канцэрт, музейныя экспазіцыі самога замку - усё сцісла, смачна і дастаткова для падарожжа ў мінулае.
Пачатак закладзены. "Мірскаму рэнесансу" доўгага жыцця.
На старонцы "фота" дадаліся здымкі з канцэрту.
У суполцы "БУЛЬБОКС" ("У кантакце") з'явіліся фотаздымкі з фэсту.

У Алеся Чумакова нарадзіўся сын (7.06.2012)
Паводле старонкі "УКантакце" вакаліста гурта "Стары Ольса", Алеся Чумакова, сёння ў яго нарадзіўся сын.
Гэты хлопчык папоўніць ужо досыць вялікі "вывадак" дзяцей "Старога Ольсы". Гэта ўжо другі сын Алеся, дачка падрастае ў Іллі Кубліцкага, а Зміцер Сасноўскі ў гэтым годзе стаў бацькам дзяўчынак-двайняшак.

"Стары Ольса" ў Полацку (6.06.2012)
1-2 чэрвеня "Стары Ольса" граў на фестывалі старадаўняй культуры "Рубон-2012" у Полацку. На сайце ximik.info з'явіўся артыкул пра першы дзень фестываля, акрамя добрых фотак і якаснай, але вельмі сціслай, нарэзкі відэа з выступаў "Старога Ольсы", "Kings & Beggars" і файер-каманд з Гомеля, Віцебску й Мінску, - аўтар артыкула цытуе ветлівага міліцыянта, якога выпадкова пачуў пад час таго, як ахоўнік парадку настаўляў лідэра гурта "Стары Ольса" злаўжываць спіртавымі напоямі ў намеце, а не на свежым паветры: "Я все понимаю, вы музыкант и вам без этого никак, но лучше идите в шатер, здесь люди смотрят, им завидно." (чытаць артыкул цалкам)
Калі хто цікавіцца аматарскім відэа з канцэртаў, знойдзены некаторыя фрагменты першага выступа. Першы канцэрт, на адкрыцці ў пятніцу, адбываўся, калі ўжо было цёмна. Цікава глядзіцца: дождж, вецер, асвятленне, агнявыя гарматкі пад сцэнай.
"Полацкі сшытак. Танец у балканскім стылі" (здымаў: marpeh19872),
Ave Maria (пераклад вядомай сярэднявечнай песні). " (здымаў: marpeh19872),
Маразуля (здымаў: marpeh19872).

Традыцыйны выступ на Гальшанскім фэсце (31.05.2012)
26 траўня адбыўся чарговы Гальшанскі фэст. Гледачам былі прадстаўлены рыцарскія бугурты, спаборніцтвы літоўскіх вершнікаў часоў вайны 1812 года, рэтра аўтамабілі часоў Другой Сусветнай, гандлёвыя кропкі шматлікіх рамеснікаў, дэгустацыя ашмянскіх сыроў і продаж ашмянскіх кілбасаў. Усё скончылася традыцыйным канцэртам выканаўцаў старадаўняй і фольк-рок музыкі. Спасылкі на відэа з фрагментамі выступу гурта "Стары Ольса":
"Полацкі сшытак. Танец у балканскім стылі" (здымаў: vradivinovski),
"Немец" (здымаў: vradivinovski),
"Літвін" (здымаў: Роман Свистун).
Як агучыў са сцэны Зміцер Сасноўскі, мясцовым уладам вельмі даспадобы гэтае мерапрыемства, і нас яшчэ чакаюць, як мінімум 2-3 фэсты такога ж фармату ў Гальшанах.

Стары Ольса граў unplugged у менскім клубе "Графіці" (23.05.2012)
20 траўня, адразу па вяртанні з Камянца-Падольскага, "Стары Ольса" адыграў сумесны канцэрт з гуртом "Гуда". Незвычайным было тое, што ў беларускім клубе ўпершыню прагучаў жывы Стары Ольса без аніводнага мікрафону ці дроту. Як адзначыў Зміцер Сасноўскі, тое, што для Польшчы ці Чэхіі - норма (гучанне сярэднявечнай музыкі ў натуральным балансе, без падгучкі), для Беларусі яшчэ абсалютна новая з'ява. Канцэрт прайшоў у межах праекту "Тузін. Unplugged". На сайце tuzin.fm ёсць артыкул пра канцэрт, відэа з канцэрту і спасылкі на фота (budzma.org). Дарэчы, на відэа зняты абсалютна новы твор гурта - пераклад старадаўняй балады "Маці-каралева". Перайсці да TUZIN.FM.


Перапынак у працы сайта... Бурнае жыццё гурта ў гэтыя 3 гады праходзіла па-за нашым руплівым наглядам.


Два вялікіх фестывальных канцэрта ў апошнія выходныя траўня (30.05.2009)
30 траўня - 120-я брыгада прымае гасцей і ладзіць вялікі фестываль з удзелам зорак беларускай эстрады, вайсковай песні і гуртоў "Стары Ольса" і "LITVINTROLL". Спяшайцеся! Уваход вольны. ачатак канцэрту а 15-й гадзіне. 31 траўня - музей старадаўняга беларускага побыту "Дудуткі" адкрывае рыцарскі сезон. Адкрыццё выльецца ў святочны фестывальны канцэрт з мноствам цікавых выканаўцаў. Хэдлайнеры - гурт "Стары Ольса". Уваход па таксе "Дудутак".

"Дударскі фэст 2009" (03.03.2009)
Cтала вядомая дата правядзення штогодняга фестываля дудароў "Дударскі фэст". У гэтым годзе 24 і 25 красавіка адбудуцца канцэрты з удзелам гуртоў, розных музычных накірункаў, аб'яднаных толькі тым, што яны выкарыстоўваюць дуды ў сваіх аранжыроўках. Чакаюцца, таксама як і ў мінулыя гады, госці з замежжа, выступы шаноўных беларускіх майстроў. 26 красавіка пройдзе ўжо традыцыйная для фармату фэсту навуковая канферэнцыя. Сайт фестываля: dudar.info.

Новы кліп Зміцера Сасноўскага (22.02.2009)
Прапаную увазе нашых наведвальнікаў для прагляду кліп гурта ESPRIT, які не мае аніякага дачынення да творчасці гурта "Стары Ольса". Адзінае, чаму гэтая навіна з'явілася тут: рэжысёр кліпа - Зміцер Сасноўскі. Пра кліп са Зміцера атрымалася выцягнуць каментар: "Атрымалася так, што мне за вынік не сорамна". Нагадаю, што гурт ESPRIT перамог са значнай перавагай у Інтэрнэт-галасаванні на партале "Тузін Гітоў" у намінацыі "Адкрыццё года". Такім чынам, менавіта гэтая каманда адыграе на цэрымоніі "Рок-каранацыя" 14 сакавіка і афіцыйна будзе прызнаная пераможцам у сваёй намінацыі. ESPRIT выконвае поп-рок с жаночым вакалам і пранізлівымі тэкстамі пра каханне ў вялікім горадзе, з рокавай аранжыроўкай музычнага матэрыяла.

Прэзентацыя новага альбома (12.02.2009)
14 лютага на вялікай сцэне канцэртнай залі "Мінск" адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта "Стары Ольса", які называецца "Дрыгула", адпаведна назве загалоўнай кампазіцыі, чарговага танца з "Полацкага сшытка", аранжыраванага музыкамі гурта. Шматлікія ўзгадкі ў прэсе аб рэпетыцыях гурта са старым барабаньшчыкам Сяргеям Тапчэўскім маюць пад сабой пэўную падставу. Як стала вядома адмісістрацыі сайта адна з такіх рэпетыцый адбылася літаральна ўчора. Спадзяюся, мы пабачым ў "к/з" на сцэне Тапчэўскага ў ваеннай форме, што "дадасць выступу каларыту", як аб гэтым міла фантазуе "Наша ніва", спасылаючыся на мінулы канцэрт ў ваеннай частцы: http://nn.by. Прыхільнікам творчасці гурта будзе цікава, што на афіцыйный сайце гурта новы альбом ужо з'явіўся ў складзе агульнай дыскаграфіі, з магчымасцю спампаваць некаторыя mp3.

Старажытная ваярская музыка ў войску сучасным (10.02.2009)
"Стары Ольса" прыклаў усе намаганні, каб не развітвацца з бубначом, Сяргеям Тапчэўскім (сёння радавым 3-й роты 120 дывізіі ўзброенных сілаў РБ) на тэрмін ягонай службы. Не гледзячы на тое, што склад гурта папоўніўся новым барабаншчыкам, музыкі, з дазволу кіраўніцтва ваеннай часткі, будуць працягваць рэпетыцыі таксама і з мінулым барабаншчыкам. Такім чынам, магчыма праз паўтары гады ў складзе гурта будзе ўжо 7 чалавек. 8 лютага "Стары Ольса" адыграў канцэрт для служачых 120 рагачоўскай дывізіі разам з Сяргеям Тапчэўскім. Падрабязны фота і відэа рэпартаж можна знайсці тут: http://news.tut.by/128723.html

Провады на вайну (15.01.2009)
Прыйшла SMS-ка ад Сасноўскага: "Tapka zabrali! Blin!" Сёння гурт развітваецца на паўтары гады са сваім барабаньшчыкам - Сяргеям Тапчэўскім. Але гурт не будзе браць адпачынак на тэрмін адсутнасці Тапка. Новы альбом "Дрыгула" ўжо гатовы да выдання. А прэзентацыя альбома адбудзецца з іншым барабаньшчыкам 14 лютага ў к/з "Мінск".

Рэліз двух дыскаў гурта ў Празе (12.01.2009)
Па чутках недзе ў Празе, на пачатку 2009 года, выйшлі першыя наклады "Гераічнага эпаса" і "Сярэднявечнай дыскатэкі", арыентаваныя на замежных слухачоў. У камплект з кожным дыскам уваходзіць кніжка на 16 старонах з тэкстамі песен, фотаздымкамі і каментарамі. Усё аздоблена на ангельскай мове.

На Беларусі і Літве (1.07.2008)
На гэтым тыдні ольсаў можны будзе пачуць на Беларусі і ў Літве. 4 ліпеня "Стары Ольса" ўдзельнічае ў дабрачынным канцэрце — збор сродкаў на аднаўленне шляхецкай сядзібы "Бенюны". Экскурсіі, ў якія ўключана наведванне гэтага канцэрта, прапануюцца вядучымі тураператарамі краіны.
Адтуль "Стары Ольса" скочыць ў Віленшчыну, дзе ў старадаўняй сталіцы Літвы — Кернаве — будзе ўдзельнічаць у фэсце жывой археалогіі. Кернаўскі фестываль адметны сваімі буйнымі памерамі (займае ўсе замкавыя халмы старадаўняга горада), вялікай колькасцю ўдзельнікаў, рамеснікаў, музыкаў і гандляроў, а таксама вялікай колькасцю турыстаў. Ужо 4-ты ці 5-ты раз "Стары Ольса" штогод удзельнічае ў фэсце і, як адзначаюць музыкі, іх удзел заўсёды суправаджае цудоўная праца гукааператара. Таму добры гук — гарантаваны.

Стары Ольса нарэшце парадуе нас новымі кліпамі (20.03.2008)
Гурт з'язджае ў Варшаву, дзе пройдуць здымкі адразу двух кліпаў гурта на кампазіцыі "Абарона Крычава" (сцэнарыст Tomasz Wnorowski) і "Шлях" (сцэнар напісаны музыкамі гурта).
Для здымкаў запрошаны шматлікія ўдзельнікі польскіх рыцарскіх клубаў.
Між тым паралельна з гэтымі кліпамі абяцае з'явіцца такі доўгачаканы кліп "Літвін" (дзе нагадаю справа засталася толькі за мантажом).
Ўсе тры кліпа абяцаюць быць максімальна непадобныя адзін на адзін.

Вяртанне да ранняга сярэднявечча (26.02.2008)
Гурт скончыў падрыхтоўку альбома "Полацкі сшытак". Праграма цалкам складзеная і справа толькі за студыяй. Да канца гэтага года музыкі абяцаюць парадаваць слухачоў выпускам новага дыску.
Між тым стала вядома, што на гэтым гурт вырашыў паставіць паўзу ў асвойванні ранняга барока і вяртацца назад у сярэднявечча ў самыя яго раннія і брутальныя межы. Зараз працягнута праца над сярэднявечнай тэатральнай пастаноўкай "Балада пра Цмока", якая абяцае быць сапраўдным падарункам для прыхільнікаў гурта.
Мяркуючы па папярэдніх анонсах гэта будзе вялізная гісторыя пра перамогу над Цмокам, паставіць якую з музыкамі гурта ўзяўся тэатр "Яварына".

"Прафсаюзы" - і на Чэхію (20.02.2008)
14 лютага, не гледзячы на тое, што па Мінску праходзіла да дзесяці цікавых канцэртаў (ад "Без Білета" да фестываля джазу), паслухаць сольнік "Старога Ольсы" сабраўся поўны палац прафсаюзаў.
Трэба адзначыць вельмі добры для гэтай залі гук (дзякуй Уладу "Шэйкеру") і вельмі цікавы канцэрт. Гледачоў чакалі сюрпрызы ў выглядзе 1) новай флейтысткі (Маша Шарый), 2) новай праграмы (працоўная назва "Полацкі сшытак"), 3) двух новых інструментаў (ребэк і томбамарын).
Пасля канцэрту гурт адразу ж ад'ехаў да Чэхіі, дзе, ў Празе, 16 лютага адбыўся іх канцэрт. Пражскі канцэрт прайшоў у прынцыпова іншым ключы, чым Мінскі. Гэта больш нагадвала "Сярэднявечную дыскатэку" - чэхі і беларускія студэнты з Чэхіі ў клубнай атмасферы адрываліся пад "шалёнае ранняе Барока" ад "Старога Ольсы".
А наступны канцэрт гурта адбудзецца зноў у Беларусі.
28 лютага "Стары Ольса" будзе граць у Гародне.

Знаёмцеся: новая флейтыстка гурта (12.02.2008)
На афіцыйным сайце гурта аднавілася старонка "дасье" - акрамя таго, што там з'явіліся цудоўныя партрэтныя фотаздымкі нязменнай мужчынскай часткі гурта (аўтарства А. Белавусава), там можна пабачыць фота новай флейтысткі.
Знаёмцеся. Імя яе Марыя. Прозвішча Шарый. Яна студэнтка духавік-народнік з універсітэта культуры. За некалькі месяцаў супрацоўніцтва і сумесных канцэртаў хлопцы ўжо добра з ёю сыграліся.
Трэба адзначыць, што якасць агульнага гучання гурта паднялася на прынцыпова новы ўзровень і пераканацца ў гэтым можна 14 лютага ў палацы прафсаюзаў, на сольным канцэрце гурта.

Канцэрт у Маскве з усімі выцякаючымі (7.02.2008)
Трохі ўлягліся страсці па канцэце, можна падвесці грунтоўныя вынікі. Пасля маскоўскага канцэрту адразу з'явіўся новы расейскамоўны рэсурс прысвечаны гурту і выступам гурта на расейскамоўнай прасторы: http://vkontakte.ru/club948398. Адзінае, каб туды патрапіць трэба зарэгістравацца на сайце VKONTAKTE.RU. Гэта нагадвае злітае разам Livejournal, блогі і пошук калег і аднакласнікаў - вельмі папулярны ў расейскамоўнай прасторы сайт. Карацей, па інфармацыі з "кантакту" бачна, што канцэрт прайшоў як мае быць. Чытайце самі.

Выступ на Дударскім клубе (24.01.2008)
Учора гурт уласным канцэртам на дударскім клубе адзначыў тры(!) дні народзінаў людзей, добрых сяброў гурта, якія шмат чаго зрабілі для беларускай дударскай традыцыі. Гэтыя тры асобы: Анатоль Мяльгуй - самы вядомы дударскі журналіст, Юрась Панкевіч - дудар, майстар і кіраўнік гурта "Testamentum Terrae", і Інна Арыхоўская (Накімура) - кіраўнік гурта "Гальярда". "Стары Ольса" адыграў два поўных аддзяленні новай клубнай праграммы. За вольны ўваход, дарэчы, насуперак злым языкам, якія безпадставова кажуць аб "стане некаторай зажратай зорнасці гурта". Вось так.
Гурт "Стары Ольса" ўпершыню пасля перапынку выступіў у новым складзе, явіўшы публіцы сваю новую, чарговую, флейтыстку. Так, "Стары Ольса" зноў мяняе флейтыстку... Сачыце за сайтам - будзе больш інфармацыі - ён, пасля некаторага перапынку ў актыўнасці, адраджаецца зноў.

Стары Ольса рыхтуе новую канцэртную праграму (28.06.2007)
Зараз музыкі гурта збіраюцца на фестываль камернай музыкі ў Віграх (Польшча) і да гэтага выступа трохі ўзбагацілі сваю праграму. Зараз рэпертуар гурта папозніўся 5-6 творамі з беларускага і еўрапейскага позняга сярэдявечча, Рэнесансу, і ранняга барока. Таксама былі пераасэнсаваны раннія працы гурта гэтага ж, камернага, накірунку.
У планах музыкаў шэраг "філарманічных" канцэтаў па восені і магчыма (хто ведае...) запіс альбома камернай накіраванасці.

Волін 2007 адбудзецца без удзелу Старога Ольсы. (18.06.2007)
Свежыя навіны. Хаця ніякія яны не свежыя, калі прыглядзецца - па ўсім сеціве шуміць. На Воліне гэтым годам рэарганізацыя фестываля + змяняецца палітыка фінансавання і адпаведна палітыка правядзення.
Гарадскі ўрад, які фінансуе і выступае галоўным замоўцам фестываля, не жадае трымаць у сваім горадзе буйны сярэднявечны фестываль, а хоча правесці трохі сціплейшую імпрэзу.

"Чалавек-павук нікога не баіцца, акрамя Чалавека-Тапка!" (29.03.2007)
29 сакавіка барабаньшчык гурта "Стары Ольса" Сяргей Тапчэўскі святкуе свае народзіны!
Сяргей Тапчэўскі былы актыўны (і ганаровы пажыццёвы) удзельнік тэатра "Яварына" з 2006 года стаў адным з музыкаў гурта "Стары Ольса". Апошні год Сяргей таксама прысвяціў свайму сольнаму праекту "Літвінтроль".

Канцэрт у Гародні. Інтэрв'ю Іллі Кубліцкага "Тузіну Гітоў". (26.02.2007)
Знайшоў на музычным партале "Тузін Гітоў" інтэрв'ю Іллі Кубліцкага, дзе ёсць паццвярджэнне інфармацыі пра кліп "Літвін", распавядаецца пра "барадатага мужыка", які глядзіць на нас з вокладкі "Гераічнага эпасу", зноў перажоўваецца "Багародзіца" і выдатная творчасць Зміцера Сідаровіча.
Калі-ласка, чытайце "Сярэднявечная музыка ў шляхецкай Гародні".

Вынікі 2006 года [частка 3]. "Рок-каранацыя" - перамога!!! (26.02.2007)
Гурт "Стары Ольса" атрымаў самую вартую, самую незалежную, самую тую рок-карону, за якую варта было змагацца!!!
Ніякае журы не ўзнагародзіць і не вырашыць лёс выканаўцы так - як гэта можа зрабіць заля.
За лепшы выступ на рок-каранацыі Старога Ольсу абралі самі гледачы.
P.S. Але тады паўстае пытанне адносіць гэтую ўзнагароду да 2006 года, ці да 2007-га? ;) Канцэрт, за выступ на якім атрымана ўзнагарода адбыўся 25 лютага 2007... Зусім заблыталі мяне гэтыя рок-каранатары...

Вынікі 2006 года [частка 2]. "Містэрыя гука". (26.02.2007)
Па інфармацыі з музычнага парту "Тузін Гітоў" варта дадаць наступны цікавы вынік 2006 года.
20 лютага былі названыя пераможцы музычнай прэміі "Містэрыя гука-2006", якая, як вядома, даецца тым айчынным альбомам на CD, якія больш прадаюцца ў шырокай сетцы музычных крамаў "Містэрыя гука". Гэтым годам альбом "Гераічны эпас" узяў другое месца па намінацыі "Незалежная музыка - альбом году".
Мінулым годам альбом "Сярэднявечная дыскатэка" быў прызнаны лідэрам продажу сярод айчынных фольк-выканаўцаў.
Пракаментую гэтую падзею, як прагрэс, бо фольк-альбомаў у Беларусі прадаецца напраўду нешмат. А вось "Незалежнай музыкі" нахлынула апошнім часам добра. Таму святкуйма разам. Віншуйце музыкаў - яны зрабілі сапраўды добры альбом, які быў заўважаны і адзначаны публікай.

Кліп "Літвін". Рэанімацыя (19.01.2007)
Прайшло ўжо шмат часу, як пачалі хадзіць чуткі пра тое, што гурт здымае кліп на песню "Літвін". Можа год, можа два ўжо. Здымкі тады прайшлі ў рэкордныя тэрміны і ў хуткім часе папярэдняя версія мантажу ўжо нават пачала хадзіць па руках. І раптам ўсё сціхла...
Што адбылося? Выйшла, што пад час працы гурт незадаволіўся некаторымі момантамі дэма-версіі кліпа, і што галоўнае - расчараваўся ў запісе кампазіцыі "Літвін", якая прадстаўлена ў "бонусе" альбома "Скарбы літвінаў". Гэты запіс быў тады абраны для агучвання кліпа.
Не прайшло і некалькі год, як нас збіраюцца парадаваць працягам гісторыі.
На днях гурт запісаў на студыі "рэмэйк" на "Літвіна". Гэта зараз новы літвін, з новай аранжыроўкай, злы і брутальны.

Вынікі 2006 года [частка 1] (8.01.2007)
Віншуем усіх наведвальнікаў сайту з новым 2007-м годам, пакуль навінаў, якія б датычыліся гэтага году няма, ёсць магчымасць пераглядзець што прынёс гурту год мінулы. Першая частка вынікаў. Іллюха скончыў кансерваторыю. Гэтыя фотачкі (фатограф А.Белавусаў), тут і на старонцы фота, сёння прысвячаем гэтай падзеі сыходзячыга года.
Чакайце наступную частку вынікаў 2006 года. Працяг будзе.

"Стары Ольса" завёў сабе ЖЖ! (8.12.2006)
Зараз у гурта "Стары Ольса" ёсць ЖЖ! Для таго, хто не ведае, што такое ЖЖ, я не буду нічога тлумачыць. Проста заходзьце і глядзіце, самі зразумееце. Для чаго ўсё гэта? Алесь тлумацыць так, што вялікая колькасць сяброў па Беларусі і ня толькі пастаянна вісіць у ЖЖ, а на сайты гурта не заходзіць... таму несвоечасова даведваецца пра канцэрты, выхады альбомаў і ўвогуле выпадае з жыцця гурта. Каб гэтага пазбегнуць - спадарам у-ЖЖ-утапаючым працягваецца рука дапамогі. Хаця, калі падумаць, напэўна наадварот "Стары Ольса" зацягваецца ў балота ЖЖ... Карацей, калі хто не зразумеў, вам сюды: staryolsa.livejournal.com

10000-ны наведвальнік! (8.12.2006)
2-га снежня лічыльнік сайту паказаў 10000! Неафіцыйны сайт працягвае сваю паспяховую дзейнасць, бо прызнаны музыкамі гурта за вельмі ўдалы праект. Віншаванні прымаюцца ў гасцёўні!!!

Дыскатэка на Каляды! Ага! Ага! Йоў! (1.12.2006)
25 снежня ў клубе Арэна пройдзе наступная "Сярэднявечная дыскатэка". Гэта імпрэза на якой можна адарвацца пад музыку Старога Ольсы па-поўнай: таньчыць, п'янстваваць і бесіцца. Усім, хто яшчэ не быў на ольсаўскіх дыскатэках, - вельмі раю наведаць гэту, каб зразумець кантраст паміж сур'ёзным канцэртам у нейкай залі і танцамі ў клубе. А ўсім хто быў - самі ведаеце: рыхтуйцеся, 25-е ўжо хутка.

Дзень народзінаў Зміцера Сасноўскага (24.11.2006 - адноўлена)
22 лістапада музыкі адзначылі дзень народзінаў Зміцера Сасноўскага. Каментаваць нічога не буду... Дастаткова пачытаць, што Зміцер падчас святкавання напісаў на гасцёўні афіцыйнага сайта.
Ад сабе ў падарунак Зміцеру (калі быць больш дакладным, то ўсім ягоным прыхільнікам) новыя шпалеры для рабочага стала вашай "Windows" з ягонай выявай "Беларускі дудар". Запрашаю на старонку "шпалеры".

Музыкі гурта вярнуліся з гастроляў па Украіне (22.11.2006)
Дакладна вядома, што "Стары Ольса" адыграў канцэрты ва Львове і Кіеве (Дом Кіно на Саксаганскага). Канцэрты ў Харкаве, Адэсе і Сімферопалі перанесены на пазнейшы час.
Гледзячы па добрых водгуках, украінская публіка ольсу зразумела і прыняла на "выдатна".
Спасылку на адзін з такіх водгукаў (дзякуй Багдане Ткачук за яе) змяшчаю тут "http://www.muz-prosvet.com/vb/showthread.php?t=1389"!

Дзень народзінаў "пана лютніста" (11.10.2006)
12 кастрычніка, пакуль яшчэ госці Андрэя не паспелі разыйсціся... Ілля Кубліцкі, лютніст гурта "Стары Ольса" святкуе свой дзень народзінаў.
Безліч АКЦІВІЛУ было выпіта "панам лютністам", як называе Іллю Зміцер на канцэртах, за годы працы ў гурце! Сотні парваных струн, рэмонт лютні і цыстры... Прыгоды... Скрадзены ў Бруселі пашпарт... Жадаем табе, Ілля, каб узгадвалася з таго толькі самае лепшае, смешнае і карыснае!
Ёсць такі даўні выраз: "Лютніст жыве 80 гадоў і 60 з іх настройвае лютню". Жадаем нашаму лютністу настройваць лютню столькі гадоў, колькі ён сам пажадае!
У падарунак - новы анекдот у калекцыі "жарты пра лютністаў"!
Нагадваю, што 12-га кастрычніка на афіцыйную гасцёўню гурта абавязкова зазірне "пан лютніст" - пачытаць віншаванні.

Дзень народзінаў "змрочнага барабаншчыка" (6.10.2006)
8 кастрычніка Андрэй Апановіч будзе святкаваць свой дзень народзінаў.
"Змрочны барабаньшчык гурта Стары Ольса", як часта прадстаўляе яго Зміцер Сасноўскі на канцэртах, за час працы ў гурце паўдзельнічаў у запісу альбомаў "Verbum", "Скарбы Літвінаў" і "Гераічны эпас", канцэртнікаў "Шлях" і "Сярэднявечная дыскатэка", адыграў незлічоную колькасць канцэртаў.
Нядаўна Андрэй, ён жа Андрык, ён жа Троль, не кідаючы працу ў "Старым Ольсе", пачаў займацца сольнай дзейнасцю. Разам з Сяргеям Тапчэўскім і пры ідэйнай (і ня толькі ідэйнай) падтрымцы Зміцера Сасноўскага стварыў свой гурт, як называецца "Літвінтроль" (LITVINTROLL). Менская публіка ўжо мела магчымасць бачыць іх на фестывалі дудароў у гэтым годдзе. І зараз хлопцы працуюць над запісам свайго першага альбома.
Ад імя ўсіх, хто робіць гэты сайт, жадаю Андрыку поспехаў і натхнення! І ў падарунак - пашырэнне калекцыі "жарты пра бубначоў"!
Прапаную 8-га кастрычніка наладзіць флэш-моб на афіцыйнай гасцёўні і павіншаваць "змрочнага барабаншчыка" з днём народзінаў.

Гасцёўня на staryolsa.com пад польскай акупацыяй (адноўлена 6.10.2006)
Два тыдні таму на афіцыйным сайце гурта (staryolsa.com) хлопцы нарэшце запусцілі сваю ўласную гасцёўню, без пасрэдніцтва ўсялякіх дармовых хостынгаў.
Калі раней гасцёўня была кірылічнамоўная, то зараз праблем з кадыроўкамі амаль няма і спасылкі на агульную мультымоўную старонку гасцёўні працуюць са ўсіх моўных версій. Што адразу дазволіла высвятліць кантынгент фэнаў гурта: беларусы, рускія, італьянцы, туркі, але большасць, амаль 90 адсоткаў, паведамленні - польскамоўныя...
У адказ на пытаннене аб невялікай колькасць беларускіх наведвальнікаў на сайце, Зміцер Сасноўскі напісаў, што музыкі гурта плануюць гастролі па Беларусі і вялікі канцэрт у Палацы Прафсаюзаў 25 лістапада.

Біскупін 2006 (адноўлена 27.09.2006)
"Стары Ольса" і "Яварына" вярнуліся з археалагічнага фестываля ў Біскупіне, які прайшоў 16-24 верасня і быў прысвечаны "Рымлянам і варварам". Нашая дэлегацыя трапіла пад фармат фестываля ў ролі варвараў-крывічоў.
Мне паабяцалі шмат фота матэрыялаў, як аматарскіх, так і прафесійных. Чакаем моцнага пашырэння фотагалерэі і, магчыма, нават старонкі "шпалеры".
Падрабязней пра фестываль можна пачытаць тут: www.biskupin.pl.
Тэма наступнага фестываля "Балты і іх суседзі" - таму праз год Біскупін бясспрэчна зноў чакае нашых варвараў-крывічоў.

Волін 2006 (адноўлена 28.08.2006)
  Новыя фота на нашым сайце!!!
  У сеціве выкладзены відэа ўрыўкі з фестываля
  (ёсць фрагменты канцэртаў гурта).

  Значна адноўлена фота галерэя
  на сайце www.wikingowie2006.bighost.pl
.
4-6 жніўня - на выспе Волін (Польшча), каля аднаіменнага гораду прайшоў фестываль слявян і вікінгаў. "Стары Ольса" і "Яварына" традыцыйна на двух бусах заехалі туды яшчэ ў чацьвер і прафестывалілі там да нядзелі. Па словах музыкаў Волін-2006 вельмі ўразіў сваім надвор'ем. Усе чатыры дні ішоў дождж, у выніку на маленькай выспачцы, дзе праходзіць фэст, не засталося ні воднага сухога і цьвёрдага сантыметру, куды можна было б крочыць. Вада, бруд, балота - карацей поўная рэканструкцыя вікінгаўскага надвор'я. Музыкі прывезлі адтуль вельмі шмат ураджанняў і цікавыя фотаздымкі.
У той жа час пакуль можна глядзець фота з фестываля на польскіх сайтах. Прапаную сачыць за сайтам www.wikingowie2006.bighost.pl. Па ступені апрацоўкі, кожны дзень гаспадары сайту выкладаюць новых 20-30 фотак.

Канцэрт "Гістарычная песня" - адменены (адноўлена 12.09.2006)
8-га верасня ў к/з "Мінск" мог адбыцца канцэрт "Гістарычная песня". Але, нажаль, ён быў адменены. Афіцыйныя прычыны - тэхнічныя. Планаваўся канцэрт у межах праекту гістарычнай музыкі "Старажытная зямля". Акрамя Старога Ольсы ў канцэрце збіралісь удзельнічаць гурты Кудмень, Тэстамент, Рокаш, Тутэйшая шляхта, P.L.A.N. Гледачоў чакаюць архаічныя мужчынскія спевы, гістарычныя песні 14-19 стст., песні на словы Яна Чачота, стылізацыі і аўтарскія кампазіцыі на гістарычныя тэмы - калі-небудзь у іншы раз.

Дзень горада Шаўляй (6.09.2006)
7 верасня горад Шаўляй (на поўначы Летувы) святкуе свае 770 годдзе. Гурт "Стары Ольса" запрошаны паўдзельнічаць у гістарычным канцэрце, які мае адбыцца на гэтае свята. На сайце горада можна знайсці гісторыю горада, кантакты і падрабязную інфармацыю пра свята. Адрэс сайта: www.siauliai.lt.

Яшчэ адзін фан-сайт гурта (28.08.2006)
На серверы www.myspace, з'явіўся блог, які аўтар назваў фан-сайтам гурта "Стары Ольса". Нашага фанатскага палку прыбывае!
Дазволю сабе невялічкі агляд. Суровая праўда. Інфармацыі на блогу мала. Тая што ёсць - з афіцыйнага сайту. Дызайн таксама ўзяты са staryolsa.com. Мова - ангельская. Накіраванасць на пэўную краіну - адсутнічае. Са станоўчых рысаў - вельмі шмат "пазытыўных" водгукаў у каментах.
Я думаю, будзем супрацоўнічаць.
Адрэс сайта: http://www.myspace.com/staryolsa.

Стары Ольса зараз едзе ў Судак (18.08.2006)
З 21-га па 27-е жніўня гурт правядзе ў Генуэзскай фартэцыі ў Судаку, з музыкай, танцамі і жангляваннем агнямі. Надвор'е абяцаюць +30 - +35 удзень, +25 уначы... Сонца, "гарачы пясок і цытрынавы сок" (с), карацей, усё будзе. Музыкаў Ольсы і танцораў з тэатра Яварына чакае па некалькі канцэртаў на дзень у спёку... У перапынках мокнуць у кіпні "гатаванага" мора... А цёплай крымскай ноччу ладзіць свіданкі прыгожым танцоркам на вышыні птушынага палёту дзе-небудзь на мурах старых Генуэзскіх умацаванняў з рамантычным відам на пяшчотнае чорна-чырвонае Чорнае мора...

Працяг калекцыі: "Анекдоты пра лютністаў"! (31.07.2006)
Усім хто быў на канцэртах "Старога Ольсы" безумоўна вядомая старадаўняя прымаўка "Лютніст жыве 80 гадоў, 60 з іх настройвае лютню!" Хіба на гэтым скончваюцца жарты пра лютністаў? Канешне ж НЕ! Першая порцыя анекдотаў пра гэтых цудоўных людзей у нас на сайце!
Даўно ўжо выдомыя ўсім жарты пра дудароў. Месяц таму ў працяг праекту "жарты пра беларускіх старадаўніх музыкаў", на сайце з'явілася старонка - "жарты пра бубначоў". І вось доўгачаканая 3-я серыя!!! - "жарты пра лютністаў"!
P.S. Быў вельмі ўражанны тым, што Зміцер Сасноўскі цытаваў маю калецкыю на ўчорашнім канцэрце ў Браславе! Цяпер ёсць падстава спадзявацца, што ўся гэтая праца была недарэмна.

"Стары Ольса" сустракае Зміцера Сасноўскага. (10.07.2006)
Сёння а 12 гадзіне ў Мінск вяртаецца лідэр гурта Зміцер Сасноўскі. Шэраг выступаў гурта няпоўным складам скончаны. Музыкі гурта збіраюцца сёння сустрэць свайго кіраўніка ў аэрапарту Мінск-2 і бурна адсвяткаваць ягонае уз'яднанне з калектывам.
Апошні месяц Зміцер правёў у Злучаных Штатах на канферэнцыі музыказнаўцаў у кампаніі з іншымі мэтрамі сваёй вобласці, напрыклад такімі як Алесь Лось (славуты музыка, даследчык і майстра беларускіх дудаў).

Вялікага Вітаўта шануюць па-беларуску. (06.07.2006)
7-9 ліпеня ў Кернаве прайшоў фестываль жывой археалогіі, у якім штогод прымаюць удзел музыкі, клубы і фанаты даўніны са ўсяго свету.
Гурт "Стары Ольса" наведаў Кернаву, даўнюю легендарную сталіцу Літвы з важнай гістарычнай міссіяй - паказаць, як беларусы ў даўнія стагоддзі складалі песні пра свайго Вялікага Вітаўта па-беларуску.
Напярэдадні фестываля літоўскі інтэрнэт-партал "bernardinai.lt" апублікаваў інтэрв'ю з музыкамі гурта (у перакладзе на літоўскую) мову: "Знаёмьцеся: Вялікага Вітаўта шануюць па-беларуску.".

Навагрудскі замак (03.07.2006)
1-2 ліпеня ў горадзе Наваградак (Беларусь, усход Гарадзенскай вобласці), які ў свой час быў першай сталіцай ВКЛ, родны горад Адама Міцкевіча, - прайшоў фестываль сярэднявечнай культуры "Навагрудскі замак".
Нажаль, гурт "Стары Ольса" не выступаў, але сярод удзельнікаў музычнай часткі былі заўважаны гурты "Келіх кола" і "Ceilidh Ceol" (праекты Алеся Чумакова). Астатніх музыкаў "Старога Ольсы" на фэсце не было.

Новы праект: "Анекдоты пра бубначоў"! (30.06.2006)
Ужо хутка месяц як на сайце пачала расці калекцыя анекдотаў пра дудароў... сярод іх трапляюцца жарцікі ў бок іншых музыкаў. Вашай увазе працяг праекту беларускіх анекдотаў пра музыкантаў. Наступнай ахвярай сталі бубначы. Цікава, што калі ў выпадку з дударамі больш жартаў датычыцца іхняга інструменту - дуды, то тут аўтараў жартаў бясспрэчна больш цікавіць выбітная асоба самога бубнача.
УВАГА! Старонку нельга паказываць бубначам, асабліва цяжарным і такім, якім не споўнілася яшчэ 18 гадоў!
Запрашаю вас на новую старонку: "жарты пра бубначоў" -
першы дзесятак анекдотаў пра бубначоў! Упершыню на беларускай мове!

Канцэрт у Серакове (22.06.2006)
23 чэрвеня а 20:00 адбудзецца канцэрт Старога Ольсы на замке ў Серакове Велькапольскім (70 км ад Познаня).
У сувязі з тым, што Зміцер з'ехаў на стажыроўку на некаторы час, гэты і бліжэйшыя выступы гурта пройдуць "скарочаным складам" (Апановіч, Касцян, Кубліцкі, Тапчэўскі, Чумакоў).
Пра тое як гурт падарожнічае без свайго кіраўніка чытайце на сайце пасля выходных :)

Дзень народзінаў Алеся Чумакова. (14.06.2006)
Алесь Чумакоў сёння святкуе свае 25. Віншаванні прымаюцца ў гасцёўні.

"Стары Ольса" едзе ў Сургут на фольк фестываль. (8.06.2006)
У наступные выходные ў Сургуце (Расія) мае адбыцца выступ гурта "Стары Ольса" на фальклорным фестывалі. Падрабязнасці невядомыя. Два гады таму гурт ужо наведваў Сургут. Тады канцэрт прайшоў у два адзялення з "Беларускімі песнярамі". Сваю мінулую вындроўку ў Сургут музыкі гурта ўзгадваюць з прыемнасцю. Адзінае, што не спадабалася мінулы раз і безумоўна паўторыцца зноў і на гэты - пералёт расійскімі авіялініямі.

Новы праект: "Анекдоты пра дудароў"! (16.06.2006)
На пачатку чэрвеня на сайце пачала працаваць старонка "Жарты пра дудароў". Адразу ж было выкладзена каля 40 як арыгінальных так і перакладзеных на беларускую мову жартаў, якія на розных мовах ужо даўно сустракаюцца ў Інтэрнэце. Як я і абяцаў, неафіцыйны сайт гурта працягвае радаваць вас новымі інфармацыйнымі і забаўляльнымі практамі. Старонка будзе пастаянна папаўняцца новымі жарцікамі. Усе жадаючыя прыняць удзел - пішыце свае жарты ў гасцёўню, ці на e-mail Адміну. Дзякуй Душачцы з гасёўні, якая далучылася да праекту адразу ж пасля ягонага выхада.
Сёння апубликавана яшчэ трошкі новых жарцікаў.
Запрашаю вас на новую старонку: "жарты пра дудароў" -
вялікая колькасць анекдотаў пра дудароў! Упершыню на беларускай мове!

31 траўня. К/з "Мінск". Фэст "Старажытная земля". (30.05.2006)
31 траўня ў канцэртнай зале "Мінск" адбыўся фэст выканаўцаў на рэдкіх беларускіх народных інструментах. У адным канцэрце прагучалі сярэднявечная музыка, фолькмадэрн і фольк-рок з выкарыстаньнем такіх інструментаў як колавая ліра, дуда, сурмы, трубы, гусьлі, цымбалы і інш.
Сярод заролшаных ("Палац", "Зніч", "Осі Міра") выступіў і гурт "Стары Ольса".

Сярэднявечны фестываль у Лошыцы (30.05.2006)
28 траўня ў Лошыцкім парку адбыўся чарговы "Лошыцкі фэст". Штогод у апошнія травеньскія выходныя ўдзельнікі рыцарскіх клубаў і шмат гледачоў збіраюцца бавіць час каля старога маёнтку ў парку. Але ў першую чаргу фэст цікавы вельмі шырокай музычнай часткай.
Стары Ольса ў гэтым годзе не выступаў, але адзначыліся музыкі гурта з іх сольнымі праектамі: "Келіх кола" (А.Чумакоў) і LITVINTROLL (А.Апановіч, С.Тапчэўскі).
Калі ў каго ёсць фота ці відэа матэрыялы любой якасці з фэсту - падзяліцеся, калі ласка. Можна іх выкласці да агульнага пампавання на гэтым сайце.

Бай.ру - "свободное пространство" (24.05.2006)
Сервер "бай.ру" (by.ru) нечакана спыніў падтрымку бяскоштных форумаў і гасцёўняў. Афіцыйная гасцёўня гурта Стары Ольса больш не існуе і аднавіць яе ў былым выглядзе немагчыма. Зараз гурт збіраеца адкрываць новую гасцёўню на staryolsa.com.
Нагадаю, што гасцёўня Старога Ольсы апошнія чатыры-пяць год знаходзілася на серверы бай.ру. На пытанні музыкаў, як жа такое адбылося, што гасцёўня, якая налічвала каля 1000 водгукаў ад слухачоў і з'яўлялася сур'ёзнай часткай гісторыі гурта, раптам знішчана - адміністрацыя бай.ру адказала, што гэта ўсяго толькі наступны крок распрацаванай на шмат гадоў наперад палітыкі развіцця серверу і што ўсіх карыстальнікаў бяскоштных форумаў і гасцёўняў не раз парярэджвалі... Па словах музыкаў, за колькі год карыстання іх ніхто не папярэдзіў.
Адзінае, распавядае Алесь Чумакоў, як маўклівае папярэджанне можна было расцаніць, калі ў 2003 годзе ў гасцёўні раптам зніклі ўсе паведамленні. Тады адміністрацыя бай.ру нават адмовілася пракаментаваць гэтае здарэнне.
Дарэчы, не так даўно сервер змяніў падназву. Цяпер сервер называецца "Бай.ру - свободное пространство". Не ведаю, ў якім сэнсе "свободное", але канчаткова свабоднае ад афіцыйнай гасцёўні гурта "Стары Ольса" - гэта ўжо факт.

Нашэсце варвараў на замак Аградзенец (24.05.2006)
У мінулыя выходныя "Стары Ольса" наведалі фестываль "Нашэсце варвараў" ў замку Аградзенец, што на поўдні Польшчы. Па словах музыкаў гурта, рэканструкцыя 2 дзён жыцця сярэднявечнага музыканта адбылася на самым адпаведным узроўні. 2 дні "ольсы" толькі і рабілі, што гралі на старадаўнім славянскім вяселлі ды сядзелі ў рыцарскай карчме - адпачывалі каля каміну...
Нашых моцна ўразіў пабудаваны ў скале замак, гісторыю якога можна прасачыць яшчэ з часоў вікінгаў.
Фота замка і некаторыя фота з фестываля можна знайсці тут: Замак Аградзенец (2006).
А на старонцы "фота" з'явілася фотасесія Андрыка, Сяргея і Зміцера, якая атрымалася па прыездзе ў Аградзенец, калі хлопцы пахапалі дуды і забраліся на замкавую сцяну.

"Ольсам" забаранілі паказваць ў Брэсце файершоў (15.05.2006)
У нядзелю, 14 траўня, у Брэсцкім драматычным тэатры адбыўся канцэрт "Старога Ольсы" з LITVINTROLLем "на разагрэве". "Тролі" былі аб'яўлены са сцэны як Эма-медываль... Хто яшчэ не ведае, хто такія тролі, то гэта сольны праект бубнача "Старога Ольсы" - Андрэя Апановіча. Таксама хачу пацешыць усіх наведвальнікаў, што ўжо рыхтуецца і хутка з'явіцца на гэтым сайце асобная інфармацыйная старонка, якая будзе прысвечана сольным праектам музыкаў "ольсы". Пара расставіць кропкі над "і" і разабрацца, хто ёсць "ху"!
Што датычыцца брэсцкага канцэрта, канцэрт усім спадабаўся, але трохі азмрочыла уражанні тое, што заяўленае ў праграме файершоў, якое, дарэчы, ў мінулым годзе было дазволена, на гэты раз забаранілі.

Зміцер Сасноўскі рэцэнзіяваў тур "Тузіна Гітоў" (15.05.2006)
Як вядома, "Тузін Гітоў" - цікавы музычны партал, дзе штотыдня праходзяць туры "гіт-параду" беларускай музыкі, змяшчаюцца рэцэнзіі і інтэрв'ю музыкаў. Па традыцыі за кожным турам сочыць нейкі "эксперт", які потым дае сваю рэцэнзію на удзельнікаў туру, на вынікі галасавання. Гэтым разам у ролі "эксперта" выступіў лідэр гурта Стары Ольса - Зміцер Сасноўскі.
У спадарства ёсць магчымасць пазнаёміцца бліжэй як з "гіт-парадам", так і з думкамі "ольсаўскага" дудара:
Разгромную рэцэнзію Зміцера можна прачытаць тут.
P.S. Дадам яшчэ, што з-за блытаніны з назвамі кампазіцый, адзін з прэдстаўленых "гітоў", а менавіта песня гурта "Siver" застаўся без каментару. Наколькі я ведаю, на гэту кампазіцыю Зміцер рыхтаваў станоўчы каментар, ледзь не адзіны станоўчы на ўвесь бягучы "тузін".

Турнір ў замку Іўжа (3.05.2006)
"Стары Ольса", "Яварына" і "Litvintroll" вярнуліся сёння з фестывалю, які штогод адбываецца ў невялічкім гарадке Іўжа, што пад Радамам ў Польшчы. Каля рэшткаў Іўжанскага замку музыкі і танцоры разам далі добры дзесятак-другі канцэртаў. Было і файершоў, і дуды на піру... Карацей, год ад года трымаюць планку.
Не адбылося без выпадкаў. Якраз пасля выступу Старога Ольсы драўляная сцена, дзе адбываўся чарговы канцэрт абрушылася на турыстаў. Музыкам пашчасціла, што яны паспелі адыграць канцэрт і сыйсці са сцэны. У выніку выпадка - паранены два польскіх хлопчыка з шэрагу гледачоў. Па інфармацыі wiadomosci.onet.pl, адзін з іх дагэтуль знаходзіцца ў шпіталі з пераломам нагі, траўмамі галавы і грудной клеткі. Зараз вядзецца паліцэйскае даследванне і невядома, каго прызнаюць вінаватымі па гэтай справе, арганізатараў фэсту, ахову, ці будаўнікоў сцэны...
Выпадак са сцэнай не перашкодзіў агульнаму святочнаму настрою. Па словах арганізатараў, траўматызм на імпрэзах такога кшталту як сярод удзельнікаў, так і сярод гледачоў досыць высокі. Пасля выпадку прайшоў без зменаў у сцэнары яшчэ адзін фестывальны дзень: з бойкамі, канцэртамі, танцамі, фейерверкам і фінальным пірам для "рыцараў".

Стары Ольса і Яварына файна адыгралі ў Аполі (24.04.2006)
Па інфармацыі польскага фан-клубу "Стары Ольса" файна адыгралі шэраг выступаў у межах фестываля "Дні Аполя" ў Польшчы.
Ужо другі год запар Стары Ольса наведвае гэтую імпрэзу. Ужо можна паглядзець на некаторыя фоткі, зробленыя ў суботу 22.04.2006.

"Гераічны эпас" ад Старога Ольсы (12.04.2006)
На tut.by выкладзена падрабязная інфармацыя пра альбом, пра кожную кампазіцыю нешта распісана. Пакуль не з'явілася інфармацыя пра альбом на сайтах гурта, чытаем пра яго тут: tut.by. 16 красавіка ў Палацы Прафсаюзаў (метро "Кастычніцкая") адбыўся канцэрт-прэзентацыя новага альбома "Гераічны эпас. Спевы рыцараў і шляхты Вялікай Літвы".

"Лютніст-нелегал" (13.03.2006)
Навіны, карацей, такія. На гэтай фотачцы - лютніст пакуль яшчэ з "легал", і ніхто-ніхто не падазравае, што літаральна на наступны ранак Ілля апынецца без пашпарта пасярэдзіне Бруселя...

Дзень пачаўся цудоўна: з жартамі ўсе раненька ўзняліся, паснедалі, прыехалі ў Брусель з Антвэрпэна, дзе кватэраваліся, пакінулі машыну на платнай стаянцы ў цэнтры горада перад галоўным уваходам у нейкі салідны брусельскі банк і пайшлі ў буйнейшы ў Еўропе музей музычных інструментаў. Кіроўца застаўся ў машыне. Дзіўна было па вяртанні сустрэць "адкаркаваную" машыну і кіроўцу, які ўжо вяртаўся з бліжэйшай крамы... - набываў булачку :)
Пашчасціла, што злодзеі не ўзялі нічога (не паспелі, бо кіроўца адыходзіў літаральна на пару хвілін), акрамя некаторых уласных рэчаў Іллі Кубліцкага, сярод якіх - чамусці апынуўся пашпарт.
Пасля наведвання паліцэйскага пастарунка (які, цікава што, быў тут жа побач), фота-сервісу і беларускай амбасады, патрэпаўшы трохі нервы сабе і сябрам - Ілля перастаў быць нелегалам. Зараз, Ілля чакае ў Менску новы пашпарт. З гэтай нагоды ён і прапусціў Кіеўскі канцэрт.

"Стары Ольса" з'явіўся ў Кіеве без лютніста (7.03.2006)
4 сакавіка ў Кіеў на заяўлены канцэрт ў клубе "Бочка" музыкі прыехалі без лютніста (Іллі Кубліцкага). Ходзяць чуткі пра зноў плануемые змены ў складзе гурта. Спадзяемся з адсутнасццю Іллі Кубліцкага гэта ніяк не звязана... Тым больш, што, па чутках склад гурта наадварот павінны пашырыцца, а не паменьшыцца.

"Стары Ольса" выпраўляецца ў падарожжа! (20.02.2006)
"Стары Ольса" сёння выпраўляецца ў Еўропу. Шэраг канцэртаў адбудзецца ў Бельгіі, ў Польшчы і на Ўкраіне. Пажадаем музыкам шчаслівага падарожжа.

Лідэр продажаў 2005 году! (07.02.2006)
Дыск "Сярэднявечная дыскатэка" ад гурта "Стары Ольса" па дадзеных крамы "Містэрыя гука" быў прызнаны "Лідэрам продажаў 2005" сярод рэлізаў беларускіх фолк-выканаўцаў.

Знаёмцеся: новая флейтыстка. (18.01.2006)
Зараз у гурце на жалейках і флейтах грае Аксана Касцян. Першы выступ з ёй адбыўся 22.10.2005 у Варшаве. Таксама Аксана запісывала Флейты і жалейкі ў новы альбом "Гераічны Эпас".
Нагадаю, што ў мінулым 2005 годзе "Стары Ольса" паспеў павыступаць з трымя рознымі флейтысткамі (Кацярына Радзівілава, Кацярына Пінчук і Аксана Касцян). З-за перабору Кацярын у дасье гурта за 2005 год узнікла пэўная блытаніна, якая адразу ж вылезла на сайце "Тузін Гітоў", дзе Аксану Касцян памылкова хутка перарабілі ў Кацярыну Касцян... :) Аб чым ужо паспелі пажартаваць у гасцёўні нашыя ўважлівыя чытачы.
Па словах музыкаў гурта гэтая змена нарэшце канчатковая і іншую флейтыстку мы на сцэне ў Ольсаў больш не пабачым.

Скончаны запіс новага альбома. (17.01.2006)
Скончаны запіс новага альбома. 16 трэкаў: песні, маршы, балады, малітвы - гераічны эпас. 2 песні "Рыцар Байда" і "Рэвель" ужо гучалі на беларускім радыё на мінулым тыдні. Зараз робіцца мастэрынг альбома. Хутка, праз некалькі тыдняў увесь аўдыёматэрыял будзе ў музыкаў у руках. А 4 сакавіка нас чакае прэзентацыя "эпасу" ў Палацы Прафсаюзаў у Мінску. Менавіта там упершыню можна будзе набыць гэтыя дыскі.

Стары Ольса непасрэдна прыступіў да запісу новага альбому! (21.11.2005)
Як кажуць нашы неафіцыйныя інфарматары, Стары Ольса у рэшце рэшт пачаў запісываць новы альбом... Першай запісанай кампазіцыяй стала містычная балада пра "Рыцара Байду", якой гурт ужо паспеў падражніць мінскую публіку на мінулай "Сярэднявечнай дыскатэцы". Ходзяць чуткі, што ўжо ўзімку дыск будзе гатовы.

Дзень нараджэння Зміцера Сасноўскага! (22.11.2005)
Сёння. Віншаванні прымаюцца на абедзьвух гасцёўнях гурта.

"Сярэднявечная дыскатэка". Прызначана дата! (10.11.2005)
Напаўафіцыйна ўрваліся наступныя звесткі. Прызначана дата "Сярэднявечнай дыскатэкі". Адбудзецца яна 22 снежня 2005, напярэдадні каляд. У тым жа клубе, што і звычайна - у "Рэактары" (вул. Харужэй, 29). Нас чакае традыцыйная "сярэднявечная" дыскатэка, з наступнымі сюрпрызамі: 1) новая флейтыстка, 2) прагучаць некаторыя песні з новага альбому, які яшчэ толькі рыхтуецца.

Хутка будзе новае відэа! (8.11.2005)
Па свежых чутках "Яварына" і "Стары Ольса" знялі дэма ролік да агнявого шоў. Гэты сумесны "прадукт" хутка з'явіцца ў інтэрнэце.

Сезон фота-палявання працягваецца! (8.11.2005)
У суботу 5.11.2005, адбыўся канцэрт сольны канцэрт гурта "Стары Ольса" ў Кіеве. А фотак новай флейтысткі дагэтуль яшчэ няма. Заклік да гледачоў з клуба "Бочка" дагэтуль актуальны.
СПАДАРСТВА УКРАІНСКАЕ!!! Ёсць спадзяванне, што нехта сумленны з вас зрабіў фота новай флейтысткі і збіраецца даслаць яго сюды: staryolsa@narod.ru - для публікацыі на старонках сайту (з пазначэннем аўтарства + любыя спасылкі, баннеры і інш.). Справа гонару абагнаць афіцыйны сайт у раскрыцці асобы флейтысткі, а ў мяне нават фотак няма. Трэба дапамога!!!

Новая флейтыстка. Фотак няма. (28.10.2005)
Няма фотак. Таму зноўку вісіць на ілюстрацыі пытальнік. Між тым "Стары Ольса" адыграў у мінулыя выходныя 3 выступы ў Варшаве з новай флейтысткай. Польскі фан-клуб маўчыць - фотак няма. Музыкі гурта абяцаюць явіць дзяўчыну менскай публіцы яшчэ ў гэтым годзе. Але дагэтуль ёсць спадзяваніні, што мы апярэдзім і афіцыйны сайт, і журналістаў - і першымі павесім фотку гэтай містычнай асобы.

Дагэтуль актуальнае інтэрв'ю Зміцера Сасноўскага "Беларускім навінам". (13.09.2005 :: адноўлена 17.10.2005)
Вот уже больше полугода "Стары Ольса" работает над новой студийной программой: "Наш следующий диск будет посвящен белорусскому героическому эпосу. Материал для него был почерпнут из летописей, средневековых фольклорных и поэтических произведений. Можно сказать, что мы работаем как экспериментальная научная лаборатория: для прозаических хроник подбираем музыку, для сохранившихся музыкальных произведений — тексты, которые бы могли их дополнить"...
Чытаць далей: »» naviny.by «« (расейскамоўны фармат).

Дзень народзінаў Іллі Кубліцкага! (12.10.2005)
Пасыпаліся дні народзінаў адзін за адным. Сёння, 12 кастрычніка, варта віншаваць Іллю Кубліцкага, лютніста гурта "Стары Ольса".

Андрэю Апановічу споўнілася 22! (10.10.2005)
8 кастрычніка Андрэю Апановічу, бубначу "Старога Ольсы" споўнілася 22 гады. Музыкі і танцоры адзначылі свята на здымачнай пляцоўцы ў лесе пад Раўбічамі. Хутка матэрыялы гэтых здымак з'явяцца ў інтэрнэце. Сочым за сайтам - чакаем хуткія аднаўленні!

"Яварына" аб'яўляе набор музыкаў (6.10.2005)
"Тэатр сярэднявечнай мініатуры "Яварына" аб'яўляе набор музыкаў для сталай працы. Адукацыя і ўзрост вялікага значэння не маюць. Вітаюцца навыкі ігры на народных інструментах і наяўнасць інструментаў. Тэл. кіраўніка тэатра: 774-36-15 (Маргарыта)"
Такую афіцыйную аб'яву зрабіла сёння "Яварына". Нагадаю, што гэтыя хлопцы і дзяўчаты ўжо 2 гады супрацоўнічаюць з гуртом "Стары Ольса", разам ладзяць канцэрты і гастролі...

"Стары Ольса" паехаў у Вентспілс (13.10.2005)
14-16 кастрычніка "Стары Ольса" і "Яварына" будуць удзельнічаць у фестывалі старадаўняй культуры ў замку Венспілс (Латвія). Выступы гуртоў чакаюцца кожны дзень. Кульмінацыяй фестываля будзе канцэрт, які пачнецца ў 12:00 у нядзелю 16 кастрычніка
(па інфармацыі ад музыкаў гурта).

Ствараем ілюстраваны фан-клуб! (6.10.2005)
З сённяшнега дня на сайце з'яўляецца новая старонка: "Персаналіі". Як выцякае з назвы, размовы там павядуцца пра людзей. Першы праект "персаналій" - стварэнне ілюстраванага фан-клубу. Уступаем у фан-клуб "Старога Ольсы" - дасылаем мне фота і інфармацыю аб сабе.

Турнір на "Дажынкі": без Старога Ольсы. (4.10.2005)
17-18 верасня у Лідскім замку прайшоў фестываль "Замак Гедыміна". Фантастычны артыкул "Рыцари снопа и орала" (Родион Раскольников, Белгазета) раю прачытаць усім. Я рыдаў :)
P.S. Тое, што аўтар узгадвае музыку "Старога Ольсы" - гэта не таму што гурт там быў, а мабыць з-за гучання фанаграммы, ці проста дзеля прыгожага абароту.

Вікінгі і іх суседзі. Біскупін, Польшча. (30.08.2005)
17-25 верасня ў драўляным замку ў Біскупіне адбудзецца буйны археалагічны фестываль. Гурты "Стары Ольса" і "Яварына" правядуць амаль дзесяць дзён сярод вікінгаў (і іх суседзяў) з Англіі, Літвы, Беларусі, Нямеччыны, Нідэрландаў, Швецыі, Чэхіі і Польшчы. Інфармацыя афіцыйная, узятая з сайту www.biskupin.pl.

Сярэднявечны фестываль "Замак Гедыміна" ў Лідзе адбудзецца без Старога Ольсы. (30.08.2005)
17-18 верасня адбудзецца сэрэднявечны фестываль у Лідскім замку і адбудзецца без Старога Ольсы. Па ўсяму выходзіць, што гурт будзе на Біскупіне. На сайце арганізатараў фестываля ранейшая інфармацыя пра ўдзел гурта не паццвердзілася. І, гледзячы па ўсім, гурт будзе на гэтыя дні ў Біскупіне. Але па інфармацыі ад арганізатараў "Ліды", замест Старога Ольсы будзе фаейршоў ад "Яварыны".

Луцк. Стары Ольса не едзе. (30.08.2005)
На Украіне, у Луцкім замку, 10-11 верасня адбудзецца сярэднявечны фестываль, і, паводле неафіцыйных крыніц, - адбудзецца без удзелу Старога Ольсы.

Гуслі знайшліся... (27.07.2005)
Пайшлі чуткі, што гуслі знайшліся, але ніякіх падрабязнасцяў выбіць не атрымалася. Напэўна гэта непрыемная для кагосці гісторыя - забудземся пра яе. ГРАМАДЗЯНЕ МУЗЫКІ! БУДЗЕ ПІЛЬНЫМІ! НЕ ПАКІДАЙЦЕ БЕЗ НАГЛЯДУ СВАЕ РЭЧЫ!!!

У "Старога Ольсы" скралі гуслі (18.07.2005)
Паступова прасочваецца інфармацыя ад музыкаў, што гуслі (сумесная праца Д.Вуцінса і З.Сасноўскага [гл. фотаздымак]) былі скрадзены пасля канцэрту ў "Рэактары".

"Рэактар" адбыўся без Кацярыны Радзівілавай (18.07.2005)
І, як кажуць музыкі, больш гурт супрацоўнічаць з былой флейтысткай не будзе.

На канцэрце ў Рэактары вы пабачыце Кацярыну Радзівілаву ў складзе гурта (7.07.2005)
Паводле неправераных чутак у менскага спадарства ёсць магчымасць апошні раз пабачыць стары склад гурта. Пакуль музыкі не паццвердзілі гэтую інфармацыю.

Новыя рынгтоны ў формаце WAV даступныя для спампавання. (7.07.2005)
Уладальнікі такіх мабільных тэлефонаў як Siemens M55, Siemens C55 і некаторых іншых - узрадуйцеся! Зараз з вашых мабільнікаў можа загучаць сапраўдны "Стары Ольса"! Для гэтага вам трэба спампаваць абраныя рынгтоны з нашага сайту і з дапамогай камп'ютара і кабелю перакінуць іх у памяць тэлефону. Толькі не забывайце, што любое камерцыйнае выкарыстанне падпадае пад законы аб аўтарскіх правах. А аўтарскія правы гурта абароненыя. Ва ўсіх краінах свету.

Усё лета гурт будзе выступаць у складзе 4 чалавек (9.06.2005)
У сувязі з уласным вяселлем, з'яўленнем новых спраў, абавязкаў і клопатаў, флейтыстка гурта, Кацярына Радзівілава, адыходзіць ад спраў. Гурт знайшоў новую флейтыстку, з якой ужо адбыліся два выступы (канцэрт у Брэсце і фестываль у Лошыцкім парку). Але па інфармацыі, якая выклікае пэўны давер, - усё лета гурт будзе выступаць у складзе чатырох чалавек, але пабачыць гэта мінчанам непашчасціць - гурт з'явіцца на мінскіх сцэнах толькі ўвосені.

Стары Ольса ў Швецыі (2.06.2005)
Гурт з'ехаў у Швецыю. Будзе ўдзельнічаць у фестывалі старадаўняй музыкі (ранняе сярэднявечча). Гэта будзе апошні выступ Кацярыны Радзівілавай у складзе гурта. Сачыце за навінамі на сайце. Думаю, хутка будуць фота і каментары з выступаў і падарожжа.

У мінулую суботу гурт адыграў канцэрт у Брэсце з новай флейтысткай (23.05.2005)
Брэсцкія слухачы ўжо мелі гонар бачыць новую флейтыстку гурта. Але ніякіх каментараў пра новы склад калектыва музыкі пакуль не даюць. Трохі пра сам канцэрт. Музычная частка крыху была аздоблена агнявым шоў, на чым танцоры не спыніліся і пайшлі пускаць агні на вуліцу.

У новы, канцэртны, альбом у дадатак да аўдыё, войдуць 4 відэа кампазіцыі! (18.05.2005)
У новы, канцэртны, альбом у дадатак да аўдыё, войдуць 4 відэа кампазіцыі з той жа "Сярэднявечнай дыскатэкі" гурта. Атрымліваецца, што на музычным цэтры можна будзе паслухаць канцэрт, а потым на камп'ютары ці адпаведна наладжаным DVD-плэйеры - паглядзець як выглядала тое, што толькі што слухаў. Інфармацыя ад музыкаў гурта: гэта кампазіцыі "Руевіт", "Marazula", "A que por" і "Tourdion"; выніковае відэа манціравалася з трох розных камер (здаецца глядзець будзе цікава); выпускаць альбом будзе кампанія "West Records", і калі верыць чуткам, то да лета гэты дыск ужо будуць трымаць у руках першыя шчаслівыя пакупнікі. Але больш дакладных звестак пра дату выхада альбома гурт пакуль не дае.

Музыкі зноў кажуць пра змены ў складзе гурта. (13.05.2005)
Па звестках, атрыманых з першых рук, - на бліжэйшым канцэрце ў Брэсце, 21 мая, можна будзе пабачыць гурт у іншым складзе.

Іўжа - Польшча, XIII стагоддзе. (4.05.2005)
Музыкі гурта і тацоры гурта Яварына Саша і Сяргей адзначыліся на польскім сярэднявечным фестывалі ў мястэчцы Іўжа. Выдатная імпрэза. Цудоўны пір з музыкай і агнямі. Глядзіце фота... Там было на што паглядзець. Нажаль у Беларусі з агнямі працаваць не так проста...

чуткі... (28.04.2005)
Кажуць, што на ўчорашнім канцэрце ў "капельцы" была не вада... Што хто думае?

Новы канцэртнік! (27.04.2005)
Па апошніх чутках канцэртнік выйдзе ў наклад у бліжэйшы месяц. Працоўная назва - "Сярэднявечная дыскатэка". Па чутках (на радасць меламанам) у яго ўвайшлі каверы на кампазіцыі гуртоў "Deep Purple" і "Nirvana", выкананыя на канцэрце ў клубе "Рэактар" на пачатку года.

Новы канцэртнік! (11.04.2005)
На гэтым тыдні вырашаецца лёс канцэртных запісаў гурта, зробленых на пачатку 2005 года. Вельмі верагодна, што яшчэ да лета выйдзе канцэртны альбом. Па звыш новых плётках ад нашага "інфарматару" канцэртнік будзе складацца з запісаў, зробленых на апошняй Сярэднявечнай дыскатэцы і на прэзентацыі мінулага альбому.

Гурт шые новыя строі. (05.04.2005)
Гурт нарэшце шые строі на сталае Сярэднявечча. Нагадаю, што пакуль у вас была магчымасць бачыць музыкаў у строях на ранняе Сярэднявечча і Рэнесанс.

Усе бліжэйшыя выступы ў Польшчы будуць адменены. (04.04.2005)
У сувязі з траўрам па каталіцкіх краінах усяго свету (а Польшча ў шэрагу такіх краінаў бадай не першая) усе бліжэйшыя канцэрты, фестывалі і святочныя імпрэзы ў Польшчы пад пытаннем. Па розных меркаваннях перыяд траўру можа зацягнуцца ад 9 дзён да месяца.

Беларускі "Herr Mannelig". (29.03.2005)
Гурт аднавіў старую беларускую баладу пра рыцара Байду і ягоныя "стасункі" з "Турэцкім царом". Са слоў музыкаў гурта, гэтая гераічная мінорная балада - беларускі аналаг швецкага "Herr Mannelig".

Новыя інструменты. (29.03.2005)
Гурт паступова абрастае інструментамі. На наступным менскім канцэрце гледачоў чакаюць не толькі новыя кампазіцыі, але і новае гучанне. Больш дудаў (тры новых дуды ў руках розных музыкаў гурта), новыя барабаны і бубны, смычковыя інструменты.

Распачалася праца гурта над новым дыскам. (11.03.2005)
Працоўная назва "Гераічны эпас". У дыск вайдуць пераважна песні пра старонкі жыцця беларускіх герояў мінулага.

У складзе гурта могут адбыцца змены. (11.03.2005)
Гэта пакуль толькі чуткі. Інфармацыя будзе "прабівацца" на адпаведнасць рэчаіснасці. Сачыце за сайтам.


Hosted by uCoz