фан-сайт гурта




галоўная  

навіны гурта  
канцэрты  
фота  
шпалеры  
дыскаграфія  
мелодыі на мабільнік  
персаналіі  
крэатыў  
спасылкі  

жарты:  
пра дудароў  «  
пра бубначоў  «  
пра лютністаў  «  
пра вакалістаў  «  
пра флейтыстак  «  
пра гукааператараў  «  
пра кіроўцаў  «  
пра слухачоў  «  
пра танцораў  «  

мыла адміну  

Гасцёўня  
на www.staryolsa.com
  

Афіцыйны сайт гурта  
www.staryolsa.com
  




Наш гузік
памерам 88х31
каляровы:
STARY OLSA :: Fan site
ці шэры:
STARY OLSA :: Fan site


Нашыя сябры:

Стары Ольса :: Афіцыйны сайт
Спампаваць кліп Зміцера Сасноўскага на кампазіцыю 'Знайдзі мяне' гурта 'ESPRIT'.
Средневековая культура, рыцарские клубы беларуси.
Княжий гуф


!!! Па усім інтэрнэце распаўсюдзіліся жарты пра дудароў, але пра беларускіх дудароў здаецца не жартаваў яшчэ ніхто, карацей, на гэтай старонцы вы знойдзеце трохі вольных перакладаў папулярных шатландскіх анекдотаў і таксама некалькі абсалютна беларускіх жарцікаў. Загадзя прашу прабачэнне ва ўсіх пакрыўджаных некаторымі занадта "моцнымі" жартамі дудароў (і дударак).

:: жарты пра беларускіх (і ня толькі) дудароў


76 новае
Лютніст перад канцэртам заўважае ў дудара пляшку спірту:
 - Навошта табе спірт?
 - Струны праціраць.
 - Гэта ж якія ў цябе струны?
 - Струны душы!

75
Трапляе дудар у бальницу. Кажуць яму, што жыць засталося літаральна пару дзён.
Тады ён просіць прынесці яму дуду.
Ну, апошняе жаданне, трэба выканаць...
Праз колькі дзён дудара выпісываюць, а ў морг адпраўляюцца ўсе ягоныя суседзі.

74
 - Што рабіць, калі паўз ваш двор паўзе паранены дудар, пакідаючы за сабой крывавы след?
 - Кіньце ўсміхацца і страляйце яшчэ!

73
 - Якая розніца паміж дударом і піццай?
 - Піцца з лёгкасцю можа накарміць сям'ю з чатырох чалавек...

72
Сусед грукае ў дзьверы кватэры дудара:
 - Ты што, здурэў граць у дзьве гадзіны ночы? У цябе гадзіннік ёсць?
Дудар адчыняе і кажа:
 - Не, гадзінніка няма, дый навошта: толькі зайграю на дудзе, як прыходзяць суседзі і кажуць якая гадзіна...

71
 - У чым розніца паміж строячым дударом і снежным чалавекам?
 - Кажуць, снежнага чалавека нехта бачыў...

70
 - Што агульнага паміж настроенай дудой і каметай Галея?
 - Сустракаюцца раз на 75 год.

69
Вядома, што дудароў-вегетарыянцаў на сцэне не "каўбасіць"...
Іх "хрэначыць".

68
Размаўляюць два дудара. Адзін:
 - Слухай, сніў учора дзіўны сон: быццам памёр я, а на нябёсы не пушчаюць. Кажуць - закон такі: дударам толькі ў пекла... Сніцца далей: пекла, смажаць мяне чэрці на сваіх патэльнях, балюча нясцерпна... Тут галаву задзіраю: наверсе пыл пякельны разыходзіцца, што кавалачак нябёсаў відаць, а там, гляджу, - ты бадзяешся... Ну, я да чарцей: "Што ж вы гэта, усіх дудароў у пекла, а вунь таго дудара не ўзялі?!" А чорт мне адказвае: "Ты слухаў, як ён паршыва грае? Ну які ён, нафіг, дудар..."

67
Два фэна на канцэрце гурта. Адзін:
 - Слухай, а што гэта за тэма зараз гучыць?
 - Якая з іх: тая, якую грае дудар, ці тая, якую стукаюць барабаньшчыкі?

66
Рэпетыцыя гурта. Граюць нейкую тэму. Барабаньшчык спыняецца:
 - Усё, хопіць. Не магу граць, бо дуда проста жудасна не строіць.
 - Так дудар жа спазніўся, яго пакуль яшчэ няма!
 - Тады перадайце яму гэта, калі ён прыйдзе!!!

65
Заходзіць дудар у краму:
 - Мне, калі ласка, дуду новую, каб мех вялікі быў, каб бурдон перастройваўся на соль/до/ре, каб жалейкі зменныя былі на ре/соль, каб на закрытую строілі таксама... і гэтыя мікрафончыкі SHUREаўскія такія радыё для падгучкі духавых...
 - Малады чалавек, але ж гэта Гастраном!!!
 - ( ...ну вось, штодзень не шанцуе...) Бутэльку гарэлкі, калі ласка!

64
Сустракаюцца два сябра.
- Як справы?
- Ды, вось, майстэрню адкрыў... Раблю на замову і дастаўляю: дуды, стрэльбы, труны...
- Слухай, неразумею, такі асартымент дзіўны. І што карыстаецца попытам?
- Ну так, учора ў адну кватэру прадаў: зранку - дуду, удзень - стрэльбу, а ўвечары ўжо і труну падвозіў...

63
Да дудара прыходзіць гаспадар суседняй кватэры:
- Калі вы не спыніцеся граць на дудзе, я хутка звар'яцею!
- Ведаеце... я ўжо гадзіны дзьве як не граю...

62
- Вы ведаеце, як выратаваць дудара, які тоне?
Пасля натуральнага адказу " - Не...", трэба дадаць: - Гэта добра!

61
Пытанне: Чаму дуду можна назваць Боскім інтрументам?
Адказ: Таму, што калі яе надзмувае чалавек, аднаму Богу вядома, як гэта загучыць!

60
Спазняецца дудар на канцэрт. Заля чакае... музыкі чакаюць... Прыбег - дастае дуду, надзьмувае і паказвае, што гатовы іграць.
Музыкі ў яго запытваюць:
- А дуду настроіць не жадаеш?
- А што ў нас змянілася танальнасць?!

59
Два людаеда размаўляюць.
- Мне ўчора лютніст патрапіўся... Упітаны, тлусценькі, сэрца такое вялікае - увогуле дэлікатэс. Добры чалавек пэўна быў!..
- А мне ўчора дудар патрапіўся. Чорствы, сухі, сэрца зморшчанае... але пячонка... Якая пячонка!!!

58
Нейкі банкет... сідзяць побач за сталом лютніст і дудар "аднаго гурта". Дудар запытвае:
- А што ж гэта ты нічога не п'еш?
- Ведаеш, - кажа лютніст дудару, - піць пры цябе - гэта тое ж самае, што ў прысутнасці Войцэха Длугарая іграць на лютні...

57
Размаўляюць два дудара:
- Учора быў на дне народзінаў у спадара <...> - две гадзіны неспынна іграў там на дудзе!
- Правільна зрабіў! Я таксама яго цярпець не магу!

56
Пытанне: У чым розніца паміж дударом і сціральнай машынай?
Адказ: У рэшце рэшт сціральная машына выдае нешта чыстае...

55
Каля дарогі стаялі двое: адзін дудар, другі таксама без грошаў.

54
Вырашае хлопец вучыцца граць на дудзе. Набывае дуду, прыходзіць да дудара, плоціць грошы за заняткі... Карацей, першы ўрок. Настаўнік:
- Так... Надзьмуваем. Заціскаем усе адтуліны. Гэта нота соль. На наступным уроку мы паглядзім якія яшчэ ноты можа іграць дуда.
Але праходзіць тыдзень, другі, месяц, а вучань так і не з'яўляецца працягваць адукацыю... Занепакоены дудар тэлефануе яму, тэлефон пастаянна заняты, з цяжкасцю нарэшце датэлефанаваўся, кажа:
- Малады чалавек, калі ж мы будзем праходзіць з вамі астатнія ноты?
- Ведаеце, абсалютна не хапае часу, літаральна пасыпалась: халтура за халтурай!

53
- Чаму на запісах вашага гурта не чуваць дуду?
- Сучасныя тэхналогіі дазваляюць убіраць староннія шумы...

52
Пытанне: Што агульнага ва ўступе дуды і ў ядэрным выбуху?
Адказ: Пачуў - позна!

51
Пытанне: Дзе добры дудар павінны насіць нож?
Адказ: У спіне!

50
Пытанне: Што думае дудар, калі памыляецца на канцэрце?
Адказ: Во блін! Яшчэ і так можна!

49
Прыходзіць дудар на рэпетыцыю з бутэлькай гарэлкі. Музыкі на яго наязджаюць:
- Ты што з гарэлкай на рэпетыцыю?!
- Не, я з дудой на п'янку!

48
Пытанне: Чаму шатландскія дудары не чысцяць свае боты да блеску?
Адказ: Гэта каб ніхто не ўбачыў тое, што ў можа адлюстравацца ў ботах!

47
Пытанне: Колькі кілаграм важыць добры дудар?
Адказ: Каля 100... разам з дудой і гробікам!

46
Пытанне: Вы знаходзіцеся ў адным пакоі з Гітлерам, Сталіным і дударом. У вас ёсць пісталет з двума патронамі. У каго трэба страляць?
Адказ: Канешне ж у дудара!.. Двойчы!!!

45
Пытанне: Што трэба зрабіць, каб дудар кінуў сваю працу?
Адказ: Прапануйце яму 50 цэнтаў.

44
- Мама! Мама! Я хачу стаць дударом калі вырасту!
- Сыночак, ці першае ці другое...

43
Пытанне: Што трэба зрабіць дудару, каб яго дуда загучала ў Соль-бемоль?
Адказ: Забыць свой электронный тюнэр.

42
Пытанне: З якім характарам у аранжыроўцы можа граць дуда?
Адказ: Варыянта два: "гучыць" і "маўчыць".

41
Пытанне: У чым розніца паміж дудой і бензапілой?
Адказ #1: Хіба што бензапіла пастаянна робіць вібрата.
Адказ #2: Хіба што на бензапіле прасцей імправізаваць.
Адказ #3: У бензапілы можа скончыцца бензін.

40
Пытанне: Якая розніца паміж дударом і сабакам?
Адказ: Сабака разумее, калі трэба спыніцца скуголіць.

39
Пытанне: Чаму жарты пра дудароў звычайна такія кароткія?
Адказ: Гэта каб яны даходзілі да дудароў.

38
Быў адзін бубнач і прыйшоў ён у карчму і пачаў прасіць пару талераў, каб аплаціць пахаванне мясцовага дудара...
- Вось табе чатыры і пахавай разам яшчэ аднаго.

37
Ідзе ліцьвін па лесе, раптам каля яго з'яўляецца здань і прапаноўвае выканаць любое ягонае жаданне. Ліцьвін парыўся трохі ў кішэні - дастае мапу ВКЛ XIII-XVI стагоддзя.
- Глядзі, - кажа, - столькі людзей былі бы вольныя і шчаслівыя ў такой дзяржаве... ня мог бы ты яе аднавіць зараз?
- Ну, тое, что ты просіш, вельмі складана выканаць, - кажа здань. - У мяне ёсць сустрэчная прапанова: давай замест адно гэтага складанага жадання я лепш выканаю два больш простыя.
- Добра, - кажа хлопец. - Я сам дудар і маю некаторыя цяжкасці з настройкай і аздабленнем дуды...
- Чакай, чакай, - перапыняе яго здань, - давай лепш яшчэ раз паглядзім на тваю мапку...

36
Памёр дудар і трапіў у рай. Падыходзіць да Святога Пятра ўладкоўвацца. Святы Пётр яго ўпэўнівае, што ў райскім дударскім гурце для яго як раз захавана месца. Дудар здзіўлена перапытвае:
- І што, Бог дазваляе, каб у раю існаваў гурт дудароў?!
- Так, - адказвае Святы Пётр - больш за тое, Яму часам здаецца, што ён Зміцер Сасноўскі.

35
Жанчына прыходзіць да лекара. Пасля агляду лекар ёй кажа, што, прабачце, спадарыня, але ў вашым выпадку медыцына бяссільна... карацей, вам засталося жыць не болей за 6 месяцаў... Жанчына просіць лекара, што ёй рабіць.
- Ну, - кажа лекар - вы маглі б выйсці замуж за дудара.
- А хіба я тады пражыву даўжэй?
- Не, але тады гэтыя 6 месяцаў пададуцца вам 6-ю гадамі.

34
Пытанне: Што агульнага паміж дударамі і тэрарыстамі?
Адказ: У выпадку з тэрарыстамі, здараецца, знаходзіцца той, хто ім спачувае.

33
Пытанне: Што агульнага ў сола дуды і ранняй эякуляцыі?
Адказ: Вы адчуваеце, што вось яно набліжаецца, але не можаце яго спыніць.

32
Пытанне: Што можа быць горш за дудара?
Адказ: Два дудара.

31
Пытанне: Што агульнага ў дудара і ў Майка Тайсана?
Адказ: Абодва вельмі жорстка абыходзяцца з ушамі.

30
Пытанне: Як даведацца, што ў жанчыны-дудара крытычныя дні?
Адказ: У яе адным з бурдонаў тампакс і яна не можа ўзгадаць, куды задзяваўся сапраўдны пішчык ад бурдону...

29
Пытанне: У чым розніца паміж дудой і Поршэ?
Адказ: Ніхто не пашкадуе, калі дуда на поўнай хуткасці разаб'ецца а сцяну.

28
Пытанне: Што агульнага ў настроенай дуды і Неапазнанага Летаючага Аб'екту?
Адказ: Вы кожны дзень пра іх чуеце, але яшчэ ні разу не сустракалі.

27
Пытанне: Чаму бог даў вайсковым дударам на 2% больш мазгоў, чым коням?
Адказ: Напэўна ён не хацеў, каб вайсковыя дудары гадзілі пад сябе маршуючы на парадзе.

26
Пытанне: Як адрозніць дудара ад галоднага сабачаня?
Адказ: Адзін пастаянна пішчыць і мярзотна скуголіць, а другі - галоднае сабачаня...

25
Пытанне: Як зняць дудара, які забраўся на дрэва і ніяк не можа злезці?
Адказ: Прыцэльным стрэлам.

24
Пытанне: Якая розніца паміж дударом і аблігацыяй дзяржзайму?
Адказ: Часам здараецца, што аблігацыя дзяржзайму прыносіць грошы.

23
Пытанне: Чаму ў дудароў так шмат дзяцей?
Адказ: Папросту жонка дудара гатовая на ШТО ЗАЎГОДНА, толькі б ён не граў на дудзе.

22
Стары дударскі жарт: Літоўскіе войска ідзе пад дажджом стрэл ў атаку на ворага; літоўскі дудар грае пранізлівы марш... І вось дзесяць літвінаў паваліліся з коняў, а дудар усё грае свой пранізлівы марш! Дваццаць літвінаў палеглі ўжо на траве, а дудар усё грае свой пранізлівы марш безспынна! Пяцьдзесят літвінай ужо развіталіся з жыццём... І тут гетман Літоўскага Войска звяртаецца да дудара, і кажа: "Божа літасцівы! - не мог бы ты, нарэшце, паіграць што-небудзь, што падабаецца маім рыцарам?"

21
Пытанне: Якія словы вы ніколі ў жыцці не чулі?
Адказ: "Гэта Поршэ майго знаёмага дудара..."

20
Пытанне: Што шатландскі дудар носіць пад кілтам?
Адказ: Боты і шкарпэткі.

19
Пытанне: "Паслухай бармэн, а наколькі позна грае твой дударскі ансамбль?"
Адказ: "Прыкладна на долю пазней за бубнача..."

18
Пытанне: Што адрозньвае дударскую музыку ад кошыка з дзярмом?
Адказ: Кошык.

17
Пытанне: Чаму дудары ходзяць, калі граюць?
Адказ #1: Імкнуцца збегчы ад сваёй музыкі.
Адказ #2: У мішэнь, якая рухаецца, складаней патрапіць.

16
Пытанне: Калі скінуць дуду і кавун з высокага будынку, што даляціць да зямлі хутчэй?
Адказ: Хто ведае ;)

15
Пытанне: Як вы назавеце 10 дудаў на дне акіяна?
Адказ: Добры пачатак.

14
Пытанне: Чаму дудар злы на бубнача?
Адказ: Таму што бубнач расстроіў на дудзе бурдон і не прызнаецца які...

13
Пытанне: Калі можна ўпэўнена сказаць, што дуда не строіць?
Адказ: Калі нехта ў яе дзьме!

12
Пытанне: На якой адлегласці яшчэ прабіваецца дуда?
Адказ: На 500 метраў, калі вы маеце добры арбалет.

11
Пытанне: Чым адрозньваецца збіты на дарозе дудар і стары вясковы музыка, якога таксама збіла машына?
Адказ: Стары вясковы музыка мог ехаць рабіць свой першы студыйны запіс.

10
Пытанне: Чым адрозньваецца збіты на дарозе дудар і змяя, якую таксама пераехала машына?
Адказ: Перад зьмяёй відаць сляды гамуючых колаў.

9
Пытанне: Як патлумачыць слова джэнльмен?
Адказ: Гэта чалавек, які ведае, як граць на дудзе, але не робіць гэтага.

8
Пытанне: Калі вы згубіцесь у пустыні, у каго з трох сустрэтых вам трэба запытаць дарогу: у дудара з настроенай дудой, у дудара з растроенай дудой ці ў Дзеда Мароза?
Адказ: У дудара з растроенай дудой, бо два астатнія - вымысленыя персанажы і проста прымроіліся.

7
Пытанне: Колькі дудароў трэба, каб укруціць лямпачку?
Адказ #1: Пяць. Адзін, каб укручваць лямпачку і чатыры, каб параўноўваць, як бы гэта зрабіў Тодар Кашкурэвіч.
Адказ #2: Дастаткова аднаго, толькі ён перад гэтым будзе цэлы дзень надзьмуваць старую лямпачку і шукаць, дзе яна прапускае...
Адказ #3: Дастаткова аднаго, бо і так будзе вельмі шумна.

6
Пытанне: Чым дуда-мацянка (шматбурдонная) прынцыпова адрозньваецца ад Лепельскай дуды (аднабурдоннай)?
Адказ: Мацянка даўжэй гарыць!

5
Пытанне: Чым дудар на фэсце падобны на кідальніка дзіды з завязанымі вачыма?
Адказ: Абодвум не трэба добра валодаць сваёй справай, каб прыцягнуць увагу публікі.

4
Пытанне: У чым розніца паміж дудой і батутам?
Адказ: Трэба здымаць боты, калі хочаш папрыгаць на батуце.

3
Пытанне: У чым розніца паміж дудой і цыбуляй?
Адказ: Ніхто не плача, калі ты рэжаш сваю дуду...

2
Пытанне: Што такое малая секунда?
Адказ: Гэта два дудара, якія граюць ва ўнісон.

1
Пытанне: Як прымусіць двух дудароў граць ва ўнісон?
Адказ: Трэба застрэліць анаго з іх.




Большасць жартаў была адаптавана (вольна перакладзена) з ангельскай і расейскай мовы з прасторы ўсяго усясветнага павуціння. Калі з'явяцца аўтары некаторых жартаў, я з задавальненнем павешу капірайты.

Перакладчыкі і аўтары: Admin, Душечка

Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
Hosted by uCoz