фан-сайт гурта




галоўная  

навіны гурта  
канцэрты  
фота  
шпалеры  
дыскаграфія  
мелодыі на мабільнік  
персаналіі  
крэатыў  
спасылкі  

жарты:  
пра дудароў  «  
пра бубначоў  «  
пра лютністаў  «  
пра вакалістаў  «  
пра флейтыстак  «  
пра гукааператараў  «  
пра кіроўцаў  «  
пра слухачоў  «  
пра танцораў  «  

мыла адміну  

Гасцёўня  
на www.staryolsa.com
  

Афіцыйны сайт гурта  
www.staryolsa.com
  




Наш гузік
памерам 88х31
каляровы:
STARY OLSA :: Fan site
ці шэры:
STARY OLSA :: Fan site


Нашыя сябры:

Стары Ольса :: Афіцыйны сайт
Спампаваць кліп Зміцера Сасноўскага на кампазіцыю 'Знайдзі мяне' гурта 'ESPRIT'.
Средневековая культура, рыцарские клубы беларуси.
Княжий гуф


!!! Лютністы - гэта такія цудоўныя і добрыя людзі, бяда толькі ў тым, што лютністы... Шмат часу ў іх адбірае музыка, заняткі, практыкаванні... І лютня - вось ліха! - пастаянна расстройваецца і хоць ніхто гэтага звычайна не заўважае - лютніст пастаянна б'ецца над яе настройваннем. Эпіграфам да раздзелу, папулярная старадаўняя прымаўка:

Лютніст жыве 80 гадоў, 60 з іх настройвае лютню!

:: жарты пра беларускіх лютністаў


7
Дудар кажа лютністу:
- А ты бачыў, як на першым шэрагу дзяўчына ўвесь канцэрт мне усміхалася?
- А чаму гэта яна табе ўсміхалася? На лютні ж я іграю!

6
Сядзіць лютніст, займаецца. Грае нейкую п'есу і пастаянна збіваецца, і як збіваецца ўсё кажа: "Блін!".
Падыходзіць да яго бубнач і кажа:
- Слухай, запішы мне словы - за душу ўзяло!

5
Стары лютніст з'язджае ў падарожжа і просіць сваёго вучня, каб ён замяніў яго - паіграў ягоныя творы пры двары, пакуль будзе ў ад'ездзе.
- Так складаныя ж! - хвалюецца вучань - лажаць буду!..
- А ты як што адчуваеш - лажаеш - так кашляні троху і далей, - супакойвае яго маэстра.
З'ехаў. Прыязджае праз колькі дзён, распытвае, як тут ягоны вучань: ці добры лютніст, ці спадабаўся. І чуе ў адказ:
- Лютніст та выдатны, але ж такі хворы... такі хворы...

4
Запытваюць у лютніста:
- А сапраўды вы можаце іграць 16-е ноты?
- Так.
- А 32-я?
- Так магу.
- А 64-я?
- Так. Адну магу сыграць.

3
Аб'ява: Прадаецца лютня XVI стагоддзе, далей за 3-ці лад - абсалютна новая...

2
Рэпетыцыя. Лютніст, як звычайна, іграе па нотах. Тут - опа! - у нотах 32 такты паўза. Карацей сідзіць адпачывае... Тут ужо 33-й такт пайшоў - лютніст не ўступіў. Усе спыняюцца, пачынаюць яго дзяўбаць:
- Што ж ты за музыка, што не можаш у адпачынку адлічыць 32 такты.
- А што б гэта быў за адпачынак, каб я сядзеў і лічыў?!

1
Дудар просіць у лютніста:
- Дай "Соль".
- Дай ноты! - адказвае лютніст. :)
- А што, сымправізаваць не здольны?
- А затое я не бухаю!!!




Большасць жартаў была адаптавана (вольна перакладзена) з ангельскай і іншых моў з прастораў "сусветнага павуціння". Калі з'явяцца аўтары таго ці іншага фарту, лістуйце - з задавальненнем змяшчу тут вашыя капірайты.

Перакладчыкі і аўтары: Admin, Душечка і інш.

Пры выкарыстанні беларускамоўных матэрыялаў абавязковая спасылка на гэтую старонку.
Hosted by uCoz